26 красавiка 2024, Пятніца, 18:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэкрэт аб «дармаедах» закранае практычна кожную сям'ю»

3
«Дэкрэт аб «дармаедах» закранае практычна кожную сям'ю»

З якімі праблемамі звяртаюцца ў юрыдычную службу прафзвязу РЭП?

Прававыя інспектары і валанцёры РЭП падвялі вынікі працы юрыдычнай службы ў першым квартале 2019 года. Актывісты таксама абмеркавалі правядзенне інфармацыйных кампаній і перспектыву стварэння рабочай групы для выпрацоўкі алгарытмаў дзеянняў і ўнясення прапаноў аб змене заканадаўства, піша praca-by.info.

Прававы інспектар РЭП у Менску і Мінскай вобласці Юрый Белякоў:

- Колькасць спрэчак, урэгуляваных у дасудовым парадку ў маёй практыцы расце. Я мяркую, што гэта вельмі важны і часцяком самы лепшы варыянт развязання канфлікту паміж работнікам і наймальнікам. У нас ёсць прэцэдэнты як укладання міравых пагадненняў у судзе, так і сітуацыі, калі працуе імідж прафзвязу і працадаўца, разумеючы неправамоцнасць сваіх дзеянняў, прызнае законныя правы працаўніка.

Мы бачым, як наймальнікі працягваюць актыўна карыстацца непісьменнасцю работнікаў. На жаль, людзі часцяком проста не чытаюць, што яны падпісваюць.

«Шмат хто з тых, хто звярнуўся, хочуць скасаваць кантракт і з'ехаць з краіны»

Актывіст прафзвязу РЭП, юрыст Генадзь Воранаў:

- Умовы працы і аплаты на многіх прадпрыемствах значна пагоршыліся за апошні год. І многія людзі ў новых умовах працы не гатовыя далей працаваць. Гэта тычыцца як звычайных работнікаў, так і кіроўнага звяна.

Многія з тых, хто звярнуўся да чальцоў прафзвязу хочуць скасаваць кантракт і з'ехаць з краіны. Але кантрактная форма найму не дазваляе гэта зрабіць цывілізавана. Вельмі часта наймальнікі не хочуць выплачваць значныя сумы і гатовыя на ўсялякіх умовах пазбавіцца ад работніка і адпусціць яго. У выніку работнік дамагаецца свайго і ўзнікае магчымасць скасаваць кантракт.

Пры наяўнасці спрыяльнага эканамічнага і палітычнага клімату ў краіне, кантрактная сістэма не была б інструментам ціску, а наадварот гарантавала б работніку годны заробак і ўмовы працы.

Прававы інспектар РЭП у Гомелі і Гомельскай вобласці Леанід Судаленка:

- Паколькі з пачатку 2019 года пачаў працаваць абноўлены дэкрэт «аб дармаедах» і людзі атрымалі першыя «рахункі» з падвышанымі тарыфамі, значная частка нашай працы ў Гомелі была прысвечаная менавіта гэтаму пытанню.

Дэкрэт закранае практычна кожную сям'ю. Замест таго, каб ствараць працоўныя месцы з годным заробкам, людзі працуюць за ежу. Але я хачу нагадаць, што тыя, хто ўключаны ў базу «дармаедаў» павінны будуць ужо гэтай восенню выплачваць і за газ падвышаным тарыфам. Атрымліваецца, што аплата падвысіцца ў некалькі разоў.

З пачатку года да нас у гомельскі офіс РЭП звярнулася 6 чалавек у пытанні выключэння са спісаў «незанятых у эканоміцы». Мы назапашваем кейсы і працуем над стратэгічнай мэтай - скасаваннем дэкрэта. Нам удаецца вызваляць людзей ад выплаты падвышаных тарыфаў для тых, хто трапіў у базу. Я б адзначыў, што вельмі важнай у такіх рэзанансных справах становіцца інфармацыйная падтрымка.

«Работнікі і наймальнікі маюць няроўныя правы»

Актывіст прафзвязу РЭП, юрыст Аляксандр Хамратаў:

- Прыцягненне работнікаў да матэрыяльнай адказнасці - адна з актуальных праблем, з якой звяртаюцца ў РЭП. Калі работнік не падпіша дамову аб матэрыяльнай адказнасці яго проста не возьмуць на вакансію. Гэта развязвае рукі нядобрасумленным наймальнікам і адначасова скоўвае і трымае ў страху работніка.

На жаль, прэзумпцыя невінаватасці не працуе на практыцы ў Беларусі, у тым ліку і ў працоўным праве. Работнік павінен давесці сваю невінаватасць, замест таго, каб кампетэнтныя органы займаліся сваімі дырэктыўнымі абавязкамі - шукалі довады і на падставе іх ужо маглі выстаўляць абвінавачванні.

Работнікі і наймальнікі маюць няроўныя правы. Заканадавец напрыклад прадугледзеў тэрміны пазоўнай даўніны для звароту ў суд паводле фактаў парушэння працоўных правоў для работніка - ад 1 да 3 месяцаў, для наймальніка - 1 год. Гэта класічны прыклад дыскрымінацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках