26 красавiка 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадкавыя істоты з глыбінь акіяна здзівілі навукоўцаў

3
Загадкавыя істоты з глыбінь акіяна здзівілі навукоўцаў
ФОТА: ETRUSKO25/WIKIPEDIA

Падводныя насельнікі з'яўляюцца адным з самых малавывучаных відаў.

У морах і акіянах ва ўсім свеце жывуць фараніды (лац. Phoronida) - тып марскіх бесхрыбетных жывёлін з групы першаснаротых. Упершыню іх лічынкі былі апісаныя ў 1846 годзе, а праз дзесяць гадоў біёлагам папаліся дарослыя асобіны. І яны настолькі не падобныя адна на адну, што былі памылкова прызнаныя рознымі відамі, піша animalworld.com.ua.

Працягласць жыцця фаранід - блізу года; размнажэнне прадаўжаецца з вясны да восені; з яйка выходзіць планктонная лічынка акцінатроха. Яе цела празрыстае і мае розную афарбоўку. У працэсе развіцця яна плавае ў паверхневых водах, але пасталеўшы, апускаецца на дно, прымацоўваючыся да скал або каралаў.

Чэрвепадобнае цела дарослай фараніды даўжынёй ад 0,6 см да 45 см складзенае ў хіцінавую трубку, якая ніжнім канцом апускаецца ў глей або пясок. З верхняга канца вонкі высоўваецца галаўны аддзел, які нясе лафафор - пучок пакрытых вейкамі шчупальцаў, якія атачаюць рот жывёліны.

Харчуюцца фараніды дробнымі арганізмамі, якія трапляюць на шчупальцы. Некаторыя чарвякі вельмі прыгожыя; паверхня іх трубак можа быць пакрытая прыліплымі пясчынкамі і абломкамі ракавін.

КАЛОНІЯ ФАРАНІДЫ PHORONIS HIPPOCREPIS ФОТА: ETRUSKO25/WIKIPEDIA

Цяпер навукоўцам вядома блізу 15 відаў фаранід, апісаных з дарослых асобінаў. Біёлагі са Смітсанаўскага ўніверсітэта трапічных даследаванняў наважылі папоўніць прабел, надаўшы ўвагу вывучэнню лічынак.

Яны правялі адбор планктону з Панамскага заліва і Карыбскага мора. Даследуючы яго з дапамогай стэрэамікраскопа, яны выявілі дзясяткі лічынкавых асобін: 23 з Ціхага акіяна і 29 з Атлантыкі. Затым была секвеніраваная іх ДНК, і на падставе атрыманых звестак было вызначана сем відаў, якія не маюць генетычнай сувязі з аніводнай з вядомых дарослых асобін фаранід.

Фото: Michael Boyle/Smithsonian Tropical Research Institute

Тры з гэтай колькасці ўзятыя з Панамскай затокі, астатнія жылі ў водах карыбскага архіпелага Бокас-дэль-Тора. Адкрыццё дазваляе выказаць здагадку, што гэтыя лічынкі могуць належаць да новых для навукі відаў. Аднак пакуль невядома, як будуць выглядаць дарослыя асобіны, і нават іх мэтанакіраваны пошук можа заняць гады - асабліва з улікам іх пражывання на глыбіні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках