26 красавiка 2024, Пятніца, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ назвалі асноўных прэтэндэнтаў на пасаду прэм'ера Брытаніі

3
СМІ назвалі асноўных прэтэндэнтаў на пасаду прэм'ера Брытаніі

Хто зменіць на пасадзе Тэрэзу Мэй?

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй праз два тыдні падасць у адстаўку, і на яе месца ўжо ёсць некалькі прэтэндэнтаў.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на AFP.

Адзін з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі і адпаведна кіраўніка ўрада - былы міністр замежных спраў і былы мэр Лондана Борыс Джонсан. Ён быў адным з вядучых удзельнікаў кампаніі за выхад Брытаніі з ЕЗ.

Былы міністр у пытаннях Brexit Дамінік Рааб таксама ў спісе прэтэндэнтаў. У лістападзе мінулага года ён падаў у адстаўку праз нязгоду з умовамі праекта пагаднення аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ.

Сярод дзейных чыноўнікаў на пасаду прэтэндуюць міністр навакольнага асяроддзя Майкл Гоув, кіраўнік МЗС Джэрэмі Хант і кіраўнік МУС Саджыд Джавід. Апошнія двое галасавалі за сяброўства Брытаніі ў ЕС.

Яшчэ адным кандыдатам можа стаць былая лідарка Палаты абшчын Андрэа Лідсам, якая на гэтым тыдні падала ў адстаўку, што ў канчатковым рахунку прывяло да адстаўкі Мэй.

Лідсам у 2016 годзе была сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада, але зняла сваю кандыдатуру і падтрымала Мэй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках