26 красавiка 2024, Пятніца, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім «Дынама» адбудуцца перастаноўкі

У менскім «Дынама» адбудуцца перастаноўкі

Новы гаспадар клуба мяняе кіраўніцтва.

Як стала вядома Tribuna.com, у менскім «Дынама» пасля змены ўласніка адбудуцца перастаноўкі на кіроўных пасадах.

Так, 1 чэрвеня клуб пакінуць спартовы дырэктар каманды Віталь Булыга і генеральны дырэктар Сяргей Пернікаў.

Булыга прыйшоў у «Дынама» ў красавіку 2018-га года, Пернікаў працаваў у камандзе з лютага 2017-га.

Раней паведамлялася, што Эканамічны суд Менска пастанавіў, што кампанія Юрыя Чыжа 20 гадоў таму незаконна завалодала акцыямі менскага «Дынама». Цяпер сталічны футбольны клуб апынецца пад крылом Менгарвыканкама.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках