26 красавiка 2024, Пятніца, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыкі развянчалі міфы пра вікінгаў

14
Гісторыкі развянчалі міфы пра вікінгаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На самай справе вікінгі былі не такімі, якімі іх паказваюць у кіно.

Звычайна, калі гаворка заходзіць пра вікінгаў, многія ўяўляюць лютых светлавалосых ваяроў у металічных даспехах, якія могуць пахваліцца доўгімі грознымі мянушкамі.

Але на самой справе гэта не так, нагадвае партал BBC, які вырашыў выкрыць галоўныя міфы пра скандынаўскіх заваёўнікаў.

Скандынаўскія рэйдэры называлі сябе «вікінгамі»

Сёння гісторыкі выкарыстоўваюць слова «вікінгі» для абазначэння скандынаваў-мараплаўцаў, якія рабавалі, даследавалі і засялялі большую частку Паўночнай Еўропы з канца VIII стагоддзя да сярэдзіны XI стагоддзя. Але на самой справе грозныя воіны ніколі не называлі сябе гэтым словам, больш за тое - яны нават не лічылі сябе адной народнасцю.

КРЫНІЦА: AKCENTY.COM.UA

Ніхто дакладна не ведае, адкуль паходзіць слова «вікінг» або калі яго пачалі ўжываць для апісання скандынаўскіх налётчыкаў агулам. Гісторыкі ўважаюць, што слова «вікінг» паходзіць ад старажытнаскандынаўскага слова «Вік», што азначае «фіёрд» або «заліў» і што яно тычылася піратаў, якія выкарыстоўвалі гэтыя вадаёмы, як рэйдэрскія базы.

Вікінгі былі выдатнымі ваярамі

Многія вікінгі не мелі ніякай спецыяльнай баявой падрыхтоўкі і не былі прафесійнымі ваярамі. Хутчэй, гэта былі звычайныя фермеры, рыбакі і сяляне, якія імкнуліся палепшыць свой дабрабыт. Калі яны хацелі далучыцца да групы, якая адпраўлялася ў набег, то павінны былі мець сваю ўласную зброю і браню. Паколькі мараплаўцы-піраты, як правіла, рабавалі прыбярэжныя вёскі, яны далёка не заўсёды ўдзельнічалі ў рукапашным баі.

Але ўсё ж доля праўды ў гэтым міфе ёсць. Некаторыя вікінгі былі проста машынамі смерці на поле бою. Існавала секта элітных воінаў пад назвай «берсерка», якія пакланяліся богу вайны і смерці Одзіну. Гэтыя людзі змагаліся так люта, што ўпадалі ў транс і не адчувалі раненняў.

Вікінгі насілі шлемы з рагамі

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, вікінгі фактычна ніколі не насілі шлемы з рагамі. З пункту гледжання археалагічных сведчанняў, існуе толькі адзін падобны захаваны шлем. Экспэрты мяркуюць, што вікінгі альбо апраналі ахоўныя галаўныя ўборы, зробленыя са скуры або жалеза, ці проста ішлі ў бой без іх (тады толькі вельмі багатыя людзі маглі дазволіць сабе ўласны шлем).

А стэрэатып з'явіўся ў 1840-х гадах, калі мастак па касцюмах Карл Эміль Дэплер стварыў сцэнічныя ўборы, якія ўключалі ў сябе рагатыя шлемы, для эпічнай музычнай драмы Вагнера «Пярсцёнак Нібелунгаў» (1848).

КРЫНІЦА: AKCENTY.COM.UA

Вікінгі насілі кальчугі і ваявалі мячамі

Большасць фільмаў і тэлевізійных шоў выяўляюць вікінгаў у цяжкіх кальчугах і з мячамі або сякерамі. Некаторыя вікінгі сапраўды насілі кальчугі, але гэта было дорага, і часта іх выкарыстоўвалі толькі людзі высокага статусу. Паўночныя налётчыкі ў асноўным насілі лёгкую браню, зробленую са скуры, косці, сцёганай тканіны або шкур жывёл.

Што тычыцца зброі, толькі самыя багатыя вікінгі выкарыстоўвалі мячы. Іх галоўнай зброяй былі дзіды, кароткія або доўгія сякеры, доўгія нажы, лукі і стрэлы, а таксама драўляныя або скураныя шчыты.

Вікінгі былі бруднымі і неахайнымі

Вікінгі вялі грубы лад жыцця, але гэта ані не значыла, што яны дрэнна выглядалі або смярдзелі. Археолагі раскапалі такія артэфакты, як пінцэты, расчоскі, зубачысткі і прыстасаванні для чысткі пазногцяў і вушэй, што паказвае на тое, што сярод скандынаўскіх рэйдэраў практыкавалі асабістую гігіену. Яны таксама штотыдзень купаліся, даглядалі за сваімі прычоскамі, адбельвалі валасы шчолаччу і выкарыстоўвалі цёмную падводку для вачэй (нават мужчыны).

Усе вікінгі былі светлавалосымі

Многія бялявыя вікінгі жылі ў Швецыі, а ў Даніі было больш рыжавалосых. Аднак, пры гэтым мноства налётчыкаў-мараплаўцаў мелі цёмныя валасы. Паўночныя налётчыкі прывозілі рабоў з іншых краін, і таксама бралі ў жонкі людзей іншых культур і вярталіся з імі ў Скандынавію. Гэта перапляценне этнічных груп прывяло да таго, што знешні выгляд вікінгаў быў вельмі розным.

КРЫНІЦА: AKCENTY.COM.UA

У вікінгаў былі мянушкі для застрашвання

У сагах вікінгаў поўным поўна персанажаў, чые славутыя выхадкі і крывавыя подзвігі забяспечылі ім такія мянушкі, як Торфін Рассякацель чэрапаў, Халдар Нехрысць і Эрык Крывавая сякера. Але не ўсе нарвежскія мянушкі павінны былі ўсяляць жах у сэрцы ворагаў. Яны часта апісвалі асаблівасці ці асобу чалавека.

Да прыкладу, адзін воін атрымаў мянушку «Олвір Сябар дзяцей», таму што, у адрозненне ад іншых воінаў, ён адмовіўся падчас набегу закалоць дзяцей сваёй пікай. Вядомы ў 11 стагоддзі конунг вікінгаў атрымаў мянушку Магнус Галаногі, бо ён неяк наведаў Шатландыю і яму так спадабаліся кілты, што ён вярнуўся ў такім адзенні ў Нарвегію.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках