26 красавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мы вельмі чакаем нашых хлопцаў дома

9
Зяленскі: Мы вельмі чакаем нашых хлопцаў дома
ФОТА: REUTERS

Прэзідэнт Украіны заявіў, што вызваленне маракоў можа быць сігналам аб гатоўнасці РФ да міру.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што выкананне Расеяй загаду трыбунала ААН аб вызваленні ўкраінскіх маракоў і караблёў можа стаць першым сігналам пра гатоўнасць да спынення «канфлікту» з Украінай.

Пра гэта ён напісаў у суботу ў "Фэйсбуку".

«Выкананне РФ загаду Міжнароднага трыбунала ААН аб вызваленні захопленых украінскіх маракоў і караблёў можа стаць першым сігналам з боку расейскага кіраўніцтва аб рэальнай гатоўнасці да спынення канфлікту з Украінай», - адзначыў Зяленскі.

На яго думку, такім чынам Расея можа зрабіць крок да «разблакоўвання перамоў і развязання створаных ёю праблем цывілізаваным спосабам».

«Паглядзім, які шлях выберуць у Крамлі. Але мы вельмі чакаем нашых хлопцаў дома!», - дадаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках