23 красавiка 2024, aўторак, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абвесцілі на панядзелак жоўты ўзровень небяспекі

Сіноптыкі абвесцілі на панядзелак жоўты ўзровень небяспекі

Чакаюцца навальніцы.

У Беларусі на 27 траўня сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі. Прычына – у асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра складзе да +25°C, паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет.

У Менску ў панядзелак будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5–10%). Тэмпература паветра ўдзень складзе ад +21 да +23°C. Вецер паўднёва-заходні, 5–10 м/с, парывы да 12 м/с.

У Берасці ўночы прагназуецца без ападкаў, а ўдзень чакаецца кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 70–80%), магчымая навальніца. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад +23 да +25°C. Вецер паўднёва-заходні, 5–10 м/с.

У Віцебску ўночы чакаецца без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5–10%). Удзень месцамі па горадзе магчымы кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 30–40%), навальніца. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад +20 да + 22°C. Вецер паўднёва-заходні, 5–10 м/с, парывы да 12 м/с.

У Гомелі таксама будзе без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5–10%). Тэмпература паветра складзе ад +23 да +25°C. Вецер паўднёва-заходні, 5–10 м/с.

У Гародні чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі. Уначы будзе без ападкаў, а ўдзень прагназуецца кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60–70%), магчымая навальніца. Тэмпература паветра ўдзень будзе ад +22 да +24°C. Вецер паўднёва-заходні, 5–10 м/с.

У Магілёве ў панядзелак будзе без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5–10%). Тэмпература паветра складзе ўдзень ад +21 да +23°C. Вецер паўднёва-заходні, 5–10 м/с, парывы да 12 м/с.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках