26 красавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія экспэрты расказалі, чаму прэзідэнтам стаў Гітанас Наўседа

Літоўскія экспэрты расказалі, чаму прэзідэнтам стаў Гітанас Наўседа
ГІТАНАС НАЎСЕДА

Вялікім быў уплыў розніцы паміж іміджам партыйнага і незалежнага кандыдата.

Інгрыда Шыманітэ ў сваёй выбарчай кампаніі рабіла стаўку на аўтэнтычнасць, а не папулярнасць, але не змагла пераняць лідпрства ў рамках камунікацыі і пераканаць выбарцаў у тым, што гэтыя выбары для яе важныя, і яна можа стаць прэзідэнтам. Экспэрты пералічылі мноства прычын, праз якія яна не стала прэзідэнтам, паведамляе Delfi.

65,86% у Гітанаса Наўседы, 32,86% - у Шыманіты. Такія вынікі выбараў. Са слоў сацыёлага, кіраўніка Baltijos tyrimai Расы Алішаўскенэ, перамога Наўседы не здзівіла. Паводле ейныхслоў, палітолагі ўжо перад першым турам бачылі, што перамога за Наўседам.

"Вялікім быў уплыў розніцы паміж іміджам партыйнага і незалежнага кандыдата. Гэта быў адзін з асноўных плюсаў Наўседы. Іншы момант - ўстаноўка - "толькі не за кандыдата Звязу айчыны", - сказала сацыёлаг.

На ейную думку, Шыманітэ не дапамагло і тое, што "мацёрыя" палітыкі - Раса Юкнявічэне і Андрус Кубілюс - уключыліся ў камунікацыю, звязаную з выбарамі прэзідэнта.

«Гэта не дапамагло прыцягнуць выбарцаў, (...) убачыўшы гэта, людзі сталі яшчэ больш выразна звязваць Шыманітэ з партыяй. (...) Але можа яны так развязвалі свае пытанні - як прывесці выбарцаў на выбары ў Еўрапарламент", - сказала Алішаўскенэ.

На ейную думку, плюс Шыманітэ ў тым, што ў яе ёсць стабільны электарат. Даследаванні нават паказваюць, што на выбарах у мэры яна ўжо ў першым туры атрымала б перамогу як над Артурасам Зуокасам, так і над Рэмігіюсам Шымашюсам.

У ліку больш спрыяльных для Наўседы прычын, сацыёлаг паказала і тая акалічнасць, што Наўседа для некаторых людзей быў новым чалавекам у палітыцы. Апытанні таксама паказалі, што пасля прэзідэнта-жанчыны жыхары хацелі б бачыць прэзідэнта-мужчыну.

"Акрамя таго, калі ўлічваць спрыяльную і неспрыяльную ацэнку, то ў Наўседы неспрыяльная адзнака ўдвая ніжэйшая", - сказала Алішаўскенэ.

Заснавальнік WOW. World of words, кансультант Нерынга Блюджэтэ мяркуе, што самая вялікая памылка Шыманітэ на апошнім этапе - няздольнасць пераняць лідарства камунікацыі, тэмы – устанавіць свае правілы дыскусіі.

"Быў адстрэл і напад, а гэта - не прыкметы сілы", - сказала Блюджутэ. Яна таксама заўважыла, што Шыманітэ не стараецца пашырыць базу сваіх выбарцаў.

"Яна зрабіла стаўку на аўтэнтычнасць, а не на папулярнасць - гэта незвычайна ў палітыцы, хоць годна павагі. Гэта мабілізавала яе выбарцаў у першым туры, але для другога тура гэтага было мала", - заўважыла спецыялістка.

Паводле ейных слоў, самы вялікая хіба - кандыдатка не з самага пачатку і недастаткова паказала, што гэтыя выбары для яе важныя.

"Былі эфектыўныя заявы на фінішы, якія развейваюць гэтыя сумневы, але вельмі доўга стаўленне было асцярожным. На прэзідэнцкія выбары ідуць без плана Б", - заўважыла Блюджутэ.

Але яна адзначыла і станоўчыя аспекты кампаніі. "Калі браць у цэлым, то, я думаю, што ў рамках сваёй стратэгіі Шыманітэ абрала паспяховую камунікацыю. Найбольшае дасягненне - яна паказала, што ёсць магчымасці і ў непапулісцкай палітыкі, што ў гэтым кантэксце выбараў у Еўропе і ў свеце - дасягненне", - сказала Блюджутэ.

Кіраўнік камунікацыйнага агенцтва Nova media Арыюс Катаўскас звярнуў увагу на тое, што на апошніх дэбатах Шыманітэ зрабіла моцную заяву.

"Гэта было моцнай і натхняльнай прамовай. У мяне пытанне - дзе вы былі раней? Чаму гэтага не было раней?", - пытаўся Катаўскас. Паводле ягоных слоў, ужо перад выбарамі было вядома, што Наўседа - другі выбар для выбарцаў ўсіх кандыдатаў, якія не прайшлі ў другі тур.

"Відавочна, што камандзе Шыманітэ трэба было пераняць гэтыя галасы, але нічога такоўскага мы не бачылі. Пытанне, якое тычылася грошай штаба Наўседы не мела вялікага значэння", - сказаў Катаўскас.

Паводле ягоных слоў, відавочна, у Шыманітэ не было стратэгіі для прыцягнення выбаршчыкаў Саўлюса Скверняліса, Арвідаса Юазайціса, сацдэмаў, якія пры нармальным раскладзе за Шыманіту галасаваць не будуць".

Трэба прызнаць, што Наўседа не дапускаў памылак, якія дорага б абышліся, мы бачылі, што абодва кандыдаты плывуць па плыні. Мяне здзівілі адсоткі, гэта ўжо параза", - заўважыў Катаўскас.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках