26 красавiка 2024, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На поўначы Расеі адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў і паліцыі

11
На поўначы Расеі адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў і паліцыі

Ёсць пацярпелыя.

На станцыі Шыес у Архангельскай вобласці РФ, дзе насуперак пратэстам мясцовых жыхароў будуецца палігон для пахавання маскоўскага смецця, адбылося сутыкненне актывістаў і супрацоўнікаў ПАП. Група мужчын у форме ахоўнікаў напала на пратэстоўцаў супраць будаўніцтва сметнішча, паведамляе «Новая газета».

Раніцай на палігон КаМАЗа прывезлі будматэрыялы, і, каб забяспечыць разгрузку, ПАПаўцы пачалі адціскаць актывістаў з пляцоўкі. Людзей пачалі піхаць у канаву, паліцыя ў канфлікт не ўмешвалася. Калі будаўнікі сталі разгружаць вагоны з пяском, на пратэстоўцам разам з прыватнымі ахоўнікамі пайшлі паліцыя і АМАП.

Аднаму з экаабаронцаў стала дрэнна, у яго падазраюць гіпертанічны крыз, актывісты выклікалі «хуткую дапамогу». Яшчэ адзін мужчына атрымаў траўмы спіны і нагі, трэцяму разбілі твар. Сілавікі і ПАП ачапілі будпляцоўку, перакрыўшы на яе доступ.

Са слоў намесніка старшыні Камітэту абароны Вычагды Івана Іванова, гэта першы выпадак, калі супраць мясцовых жыхароў выступіў АМАП.

Нагадаем, будоўля на Шыесе ідзе блізу года ў адсутнасць дазвольных дакументаў. Юрыдычна палігон знаходзіцца на землях ляснога фонду Расеі. Мясцовыя жыхары абвясцілі бестэрміновы пратэст праз будаўніцтва сметнішча.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках