20 красавiка 2024, Субота, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як даўней у Беларусі жонак выбіралі

3
Як даўней у Беларусі жонак выбіралі
НА СВЯТКАВАННІ ПЯТРОЎКІ.
ФОТА З САЙТА PIATROVICA.BY

Танцы былі неад'емнай часткай жыцця беларусаў.

Калі хлопцу падабаецца дзяўчына, трэба яе запрасіць на танец. Калі з ёй танцуецца так сабе, адчуваецца няўтульнасць, то лепш з ёю не быць. Са сваёй жонкай, з якой танцаваў выдатна, дзед гераіні праграмы «Мова нанова» Анастасіі Кухарэнкі пражыў усё жыццё душа ў душу. Ёсць народная прымаўка: «Выбірай жанчыну, якая ўмее танцаваць, а гараваць і працаваць - жыццё навучыць».

Танец для Насты - гэта яе жыццё. Яшчэ ў школе яна пачала займацца народнымі танцамі. Захапленне не прайшло ў студэнцкія гады падчас навучання ў Лінгвістычным універсітэце, піша «Белсат».

Дзяўчына працягвала танчыць, а пазней у яе нарадзілася ідэя фестывалю Любанскага раёна «Piatrovica», які ў наступным годзе пройдзе ўжо 9-ым разам. Гэта рэгіянальны фестываль традыцыйнай беларускай культуры. Фестываль прывязаны да свята Пятрок, які ў роднай вёсцы Анастасіі Шыпілавічы святкуюць на працягу пяці дзён.

«Беларуская мова - гэта я, гэта мая натуральнасць», - кажа Наста.

Народныя танцы не толькі паглыбілі яе любоў да роднай мовы і культуры, але і прынеслі лёсавызначальную сустрэчу.

На танцах яна сустрэла Васіля, з якім было вельмі зручна танцаваць, ён вёў у пары. Дзяўчына прыгадала параду дзядулі з Любаншчыны і выкарыстоўвала яе пры выбары мужчыны.

Як склалася асабістае жыццё Анастасіі? Ці здзейснілася прымаўка? Глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках