26 красавiка 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзі з Расеі спусташаюць вёску на поўначы Беларусі

16
Мядзведзі з Расеі спусташаюць вёску на поўначы Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гарадоцкі раён Віцебскай вобласці перажывае нашэсце мядзведзяў.

Драпежнікі спакойна заходзяць у вёскі і руйнуюць вуллі. На падлікі таварыства паляўнічых і рыбаловаў, у раёне гаспадарыць блізу 60-80 мядзведзяў, паведамляе «Еўрарадыё».

Адкуль узялася вялікая колькасць мядзведзяў на поўначы Беларусі? Чаму вяскоўцам не могуць дапамагчы паляўнічыя? Ці можна неяк адагнаць мядзведзя ад свайго дома або агарода? «Еўрарадыё» разбіраецца ў сітуацыі.

«У панядзелак [27 траўня. - Заўвага.] ехаў я на рыбалку. Гляджу - мядзведзь на дарозе ў лесе. А ў яго такія лапы велізарныя. Я такіх у жыцці не бачыў, - распавядае жыхар Гарадоцкага раёна Пятро. - У вёску Евіна таксама прыходзіў. Домікі пчаліныя ў майго сябра разбурыў. Мядзведзь - вельмі непрадказальная жывёліна. Нават і на паляўнічага можа кінуцца».

Дырэктар Гарадоцкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Юрый Лявонаў распавёў, што жывёлы прыйшлі ў Беларусь з Расеі:

«Там палеткі не засеяныя, а ў нас засеяныя. Гэта кармавая база: мядзведзю трэба харчавацца. Пшаніца, авёс, збожжа пойдзе - дык на палях будзе мядзведзь. Адзін раз паспрабаваў лёгкага «хлеба» - яму і хочацца сюды ісці зноў. Да таго ж там на іх дазволена паляваць. А тут яны робяць што хочуць».

А вось беларускім паляўнічым мядзведзяў кранаць нельга.

«Мядзведзь - гэта жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Гэта не паляўнічы від, таму ні палохаць, ні страляць паляўнічыя права не маюць. Інакш гэта крымінальная справа, - прадоўжыў Юры Лявонаў. - На турму, можа, і не пацягне, але штраф атрымаць вялікі можна».

Спецыяліст выступае за тое, каб выводзіць мядзведзяў з Чырвонай кнігі. Тады іх можна было б зрабіць «нармаваным відам» - накшталт ваўкоў, папуляцыя якіх рэгулюецца ў тым ліку і з дапамогай паляўнічых.

«Я не кажу, што трэба знішчаць, - кажа Юры Лявонаў. - Але сёння колькасць жывёл стала досыць вялікай. Гэта асабліва тычыцца памежных раёнаў. Ва ўсёй Беларусі шчыльнасць нізкая, таму яго і не жадаюць выводзіць з Чырвонай кнігі. А ў раёнах, блізкіх да Расеі, мядзведзяў дастаткова».

Калі мядзведзь прыйшоў на школьны парог - пастукайце па дрэве

Кіраўніца спраў Пальмінскага сельсавета Алена Давыдава ўспамінае, як пару гадоў таму мядзведзь прыйшоў на ганак школы ў Пальмінцы:

«Але гэта медзведзяня невялікае было. Відаць, заблукала. А месяц таму вялікага мядзведзя бачылі ў суседніх вёсках. Чула, што прыходзяць яны па мёд. Пасекі за агародамі стаяць, бліжэй да лесу... Што мы можам зрабіць? Возьмем выбівачкі і пойдзем адганяць? Гэта ўжо да паляўнічых пытанні».

Намеснік кіраўніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Раман Федарэнка пярэчыць: пытанне не да паляўнічых, ніякай шкоды мядзведзю рабіць нельга.

- Мядзведзі - жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Іх трэба ахоўваць і абараняць. Паляванне на іх забароненае, - нагадвае спецыяліст. - Шкоды ніякай яны не робяць людзям, правільна?

- Але людзі асцерагаюцца. Кажуць, што страшна заходзіць у лес.

- Пакуль выпадкаў ніякіх не было. Напраўду жывёлы баяцца людзей.

- Паляўнічыя прапануюць выводзіць мядзведзяў з Чырвонай кнігі.

- Чырвоная кніга зацверджаная і павінна быць такая. Мы не займаемся зменамі ў Чырвонай кнізе.

- Як сябе паводзіць, калі сустрэнеш мядзведзя?

- Пакрычаць. Пастукаць па дрэве. Жывёліны баяцца чалавека.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках