26 красавiка 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пабудуюць найбуйнейшае ў свеце сховішча для аднаўляльнай энэргіі

8
У ЗША пабудуюць найбуйнейшае ў свеце сховішча для аднаўляльнай энэргіі

Яно дазволіць акумуляваць свабодную энэргію на тэрмін да некалькіх сезонаў.

Японскі кансорцыум Mitsubishi Hitachi Power Systems (MHPS) і амерыканская кампанія Magnum Development абвясцілі аб пачатку супольнай ініцыятывы ў будаўніцтве сховішчы аднаўляльнай энэргіі, піша «УНІАН».

«У рамках праекта Advanced Clean Energy Storage (ACES) будзе створаная сістэма акумулявання энэргіі з аднаўляльных крыніц, разлічаная на 1 тысячу мегават, што дазволіць абслугоўваць да 150 тысяч хатніх гаспадарак штогод. Для распрацоўкі будуць выкарыстаныя перадавыя тэхналогіі захоўвання сціснутага паветра, акумулятары высокай ёмістасці і цвёрдааксідныя паліўныя элементы», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў заходняй частцы ЗША попыт на электраэнэргію ў дзённы час дастаткова нізкі, што патрабуе захоўвання залішніх аб'ёмаў энэргіі і негатыўна ўплывае на цэнаўтварэнне. ACES дазволіць развязаць гэтыя пытанні і акумуляваць свабодную энэргію на тэрмін да некалькіх сезонаў для наступнага выкарыстання.

«Цэнтральная частка штата Юта, дзе будзе рэалізаваны праект - аптымальнае месца для будаўніцтва энэргасховішча праз развітую транспартную інфраструктуру, шырокія запасы сонечнай і ветравой энэргіі і наяўнасць саляных купалаў, неабходных для выкарыстання сціснутага паветра пры перанакіраванні лішкаў энэргіі», - падкрэслівае выданне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках