27 красавiка 2024, Субота, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая папярэдняя прычына гібелі пасажыраў Sukhoi Superjet

Названая папярэдняя прычына гібелі пасажыраў Sukhoi Superjet
ФОТА: СЯРГЕЙ ФАДЗЕІЧАЎ / ТАСС

Канчатковую прычыну вызначыць экспертыза.

Большасць пасажыраў, якія загінулі ў выніку авіякатастрофы з удзелам лайнера Sukhoi Superjet 100 (SSJ-100) у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева, атруціліся прадуктамі гарэння. Пра гэта ў панядзелак, 6 траўня, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

«Прычыны [смерці] будзе вызначаць экспертыза, але, мяркуючы з усяго, большасць тых, хто застаўся ў салоне, загінулі ад атручвання», – удакладніў суразмоўца агенцтва.

Ён таксама адзначыў, што ў большасці загінулых выяўленыя моцныя тэрмічныя апёкі.

Раней паведамлялася, што для высвятлення асобаў ахвяраў крушэння SSJ-100 будзе праведзеная генетычная экспертыза.

Самалёт SSJ-100 загарэўся пры аварыйнай пасадцы ў сталічным аэрапорце Шарамеццева. Ён ляцеў рэйсам Масква – Мурманск, аднак быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету. Паводле словаў камандзіра судна і іншых чальцоў экіпажа, у самалёт ударыла маланка, пасля чаго ўзніклі праблемы з сувяззю і адмовіла аўтаматыка.

Паводле апошніх звестак Следчага камітэта Расеі, у выніку авіякатастрофы загінуў 41 чалавек, сярод якіх адзін чалец экіпажа; выжылі 37, у тым ліку чатыры чальцы экіпажа. У той самы час міністр аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова, як паведамляе «Інтэрфакс», заявіла, што выжылі ў агульнай колькасці 38 чалавек – 34 пасажыры і чатыры чальцы экіпажа.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках