26 красавiка 2024, Пятніца, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Мянчук вярнуў кіроўцу выкінуты ў акно недакурак

33
Відэафакт: Мянчук вярнуў кіроўцу выкінуты ў акно недакурак

Што адбылося далей?

Свядомы мянчук не стаў мірыцца з недакуркам, выкінутым з акна аўтамабіля, які спыніўся побач. Не доўга думаючы, мужчына выйшаў са свайго аўтамабіля, падабраў недакурак, затушыў яго аб асфальт і кінуў назад у салон, піша onliner.by.

Гэты момант быў зняты на відэарэгістратар. Запіс апублікаваны ў групе «НС Мінск». Там жа кіроўца тлумачыць свае дзеянні:

«2019.05.04 прыкладна а 15:58 на вул. Лабанка ў суседнім шэрагу спыніўся «Нісан Альмера». У салоне былі кіроўца, дзяўчына і дзіця. Кіроўца дакурыў цыгарэту, зноў зачыніў акно і выкінуў недакурак на праезную частку. Я падышоў да «Нісана», затушыў аб асфальт бычок і кінуў у салон аўто. Праехаўшы скрыжаванне, кіроўца «Нісана» ўсё адно выкінуў недакурак у акно, а крыху пазней, праязджаючы побач са мной, яшчэ і сярэдні палец паказаў».

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках