26 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джоан Роўлінг выпусціць чатыры новыя гісторыі пра Гары Потэра

Джоан Роўлінг выпусціць чатыры новыя гісторыі пра Гары Потэра
ДЖОАН РОЎЛІНГ
ФОТА: BRETT D. COVE / ZUMAPRESS / GLOBALLOOKPRESS.COM

За аснову для новых апавяданняў узятыя ўрокі са школьнай праграмы Хогвартса.

У чэрвені Джоан Роўлінг выпусціць чатыры новыя кнігі пра Гары Потэра ў фармаце eBook. Паводле ейных уласных словаў, яна хоча падарыць прыхільнікам юнага чараўніка "шанец глыбей спазнаць багатую гісторыю магіі", піша BBC.

Навінкі будуць апублікаваныя на створаным самой пісьменніцай сайце Pottermore, прысвечаным, як сказана ў яго апісанні, "свету чараўніцтва".

Кожная з чатырох кніг будзе прысвечаная ўрокам са школьнай праграмы Хогвартса – Акадэміі вядзьмарства і чараўніцтва, у якой вучыліся Гары Потэр і ягоныя сябры.

На стварэнне гэтых кароткіх гісторый аўтара натхніла выстава ў Брытанскай бібліятэцы, прысвечаная Гары Потэру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках