26 красавiка 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Дзяржынску ўвялі рэжым НС пасля выбухаў на заводзе

У расейскім Дзяржынску ўвялі рэжым НС пасля выбухаў на заводзе
ФОТА: МІХАІЛ САЛУНІН

Пацярпелі 42 чалавекі.

Улады Дзяржынска пасля выбухаў на абаронным заводзе «Крышталь» абвясцілі рэжым НС у горадзе і трох найбліжэйшых паселішчах - Пыра, Жэлніно і Лясны Кардон, паведамляе «Новая газета» са спасылкай на прэс-службу ўрада Ніжагародскай вобласці.

Са звестак рэгіянальнага Міністэрства аховы здароўя, 42 чалавекі пацярпелі, 14 з якіх шпіталізаваныя. Усе яны атрымалі раны сярэдняй і лёгкай ступені цяжкасці. Раней паведамлялася пра 39 пацярпелых і дзесяцёх шпіталізаваных.

Са слоў мэра горада Івана Наскова, рэжым НС дазволіць неадкладна пачаць рамонтныя работы, у тым ліку для аднаўлення выбітых выбухной хваляй вокнаў. Ён дадаў, што пагрозы насельніцтву няма.

Паводле папярэдніх звестак, загінулых няма. У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя ТАСС распавялі, што большасць пацярпелых атрымалі «аскепкавыя раны лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці». Следчы камітэт у рэгіёне распачаў крымінальную справу аб парушэнні правілаў прамысловай бяспекі (ч. 1 арт. 217 КК), паведамляе прэс-служба ўстановы.

Адкрытае гарэнне на месцы пажару ліквідавалі. Са спасылкай на экстранныя службы РІА Новости піша, што падчас пажару ўзнікала пагроза выбуху на суседнім з прадпрыемствам «Крышталь» будынку пасля пераходу агню з цэха. Пазней улады заявілі, што пагрозы паўторных выбухаў на заводзе больш няма.

Некалькі выбухаў на заводзе «Крышталь» прагрымелі 1 чэрвеня ў цэху для вытворчасці трацілу. Узнік пажар плошчай блізу 100 квадратных метраў. Выбухная хваля выбіла вокны ў дамах і іншых будынках у радыусе 3 км.

Паведамлялася, што прычынай магло стаць парушэнне тэхналагічнага працэсу. Цэх цалкам разбураны. Разгорнуты аператыўны штаб з удзелам прадстаўніка губернатара Ніжагародскай вобласці. У ім сказалі, што пагрозы забруджвання паветра пасля выбухаў у Дзяржынску няма.

4 красавіка на заводзе «Крышталь» адбыўся выбух у цэху вытворчасці выбуховых рэчываў з-за парушэнні правілаў бяспекі. Узнік пажар, канструкцыі цэха таксама цалкам разбурыліся. Загінулых і пацярпелых не было.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках