20 кастрычнiка 2019, Нядзеля, 10:08
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Улады Ганконга пайшлі на саступкі пратэстоўцам супраць закона аб экстрадыцыі

Улады Ганконга пайшлі на саступкі пратэстоўцам супраць закона аб экстрадыцыі
Фота: Reuters

Пратэстоўцы выйшлі на барыкады.

Улады Ганконгу адклалі разгляд законапраекта, які дазваляе экстрадыцыю жыхароў горада ў мацерыковы Кітай - пасля таго, як у сераду дзясяткі тысяч удзельнікаў акцый пратэсту заблакавалі будынак мясцовага заканадаўчага сходу, а таксама асноўныя вуліцы ў цэнтры горада, паведамляе «Радыё Свабода».

Паведамляецца, што ў шэрагу месцаў у цэнтры Ганконга пратэстоўцы ўзвялі барыкады. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй, якая выкарыстала слёзацечны газ супраць групы ўдзельнікаў пратэстаў, якія спрабавалі штурмаваць заканадаўчы сход.

Многія з жыхароў горада ўдзельнічаюць у страйку супраць прыняцця законапраекта.