26 красавiка 2024, Пятніца, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты запатрабавалі ад старшыні Ліса закрыць завод АКБ пад Берасцем

10
Актывісты запатрабавалі ад старшыні Ліса закрыць завод АКБ пад Берасцем

Час на прыняцце пастановы - адзін тыдзень.

Раніцай 12 чэрвеня актывісты кампаніі барацьбы з будаўніцтвам пад Берасцем акумулятарнага завода ўпершыню сустрэліся са старшынём Берасцейскага аблвыканкама Анатолем Лісам, паведамляе «Брестская газета».

«За апошнія паўтара года гэта самая канструктыўная сустрэча. Не было нейкіх абяцанняў, быў канкрэтна названы час на прыняцце пастановы - адзін тыдзень. Многія моманты, якія мы сёння агучылі, нам сказалі, што чуюць упершыню. Напрыклад, пра італійскую даведку, пра італьянскі акумулятарны завод-аналаг. Мы данеслі да Анатоля Ліса ўсе прычыны, праз якія гэты завод наогул не павінен пад Берасцем працаваць. Кіраўнік вобласці нам сказаў, што калі агучаныя намі факты пацвердзяцца, ён прыме кіраўніцкую пастанову і закрые завод. Але ён сказаў, што яму трэба юрыдычная абгрунтаванне. Мы папрасілі запытаць у Менску паперы. Для нас важна было сёння паказаць, што праект завода выкананы на хлусні, таму прадпрыемства і не можа выйсці на тыя лічбы, якія ў яго закладзеныя. Таму яго і не прымаюць у эксплуатацыю», - сказаў пасля сустрэчы 12 чэрвеня адзін з лідараў ініцыятыўнай групы Дзмітрый Бекалюк.

«Размова была канструктыўная. Выразна пазначылі тэрмін - ад двух дзён да тыдня. За гэты час хочуць праверыць усе дакументы, якія мы падалі, усю інфармацыю, прыняць адэкватныя захады. І калі ўсе нашы довады пацвердзяцца - завод працаваць не будзе, - падзяліўся ўражаннямі пасля сустрэчы актывіст Алег Вялаў. - Сёння нас не пераконвалі, што завод бяспечны. Наадварот, мы пачулі сумнеў улады, што гэты завод наогул павінен тут быць. Ліс прызнае, што праблемы ёсць і яны досыць сур'ёзныя. Улады нават не рызыкуюць апублікаваць тыя звесткі, якія ёсць у экспэртаў. Так што, я думаю, хутчэй за ўсё, завода не будзе».

«Вядома, гэта будзе папярэдняя ацэнка. За тыдзень яны прымуць пастанову аб падаўжэнні ці непадаўжэнні будаўніцтва, пускавых наладачных работ. Калі канчаткова ўсё пацвердзіцца, будаўніцтва прыпыніцца. Далей будзе разгляд, ці магчыма было наогул будаваць тут гэты завод», - дадаў актывіст Андрэй Сліж.

«Не ведаю, ці паспеюць яны да канца гэтага тыдня. Анатоль Ліс пазначыў так: гэты тыдзень - максімум канец наступнага. Калі пацвердзяцца нашы факты – пускавыя наладачныя работы будуць спыненыя», - сказаў праваабаронца Раман Кісляк.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года, яшчэ пазней - у пачатку 2019 года.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, акумулятарны завод «АйПауэр» цяпер працуе ў рэжыме пускавой наладкі. Актывісты, якія выступаюць супраць такога прадпрыемства побач з Берасцем, заяўляюць, што гэта не пускавыя наладачныя работы, а паўнавартасны вытворчы працэс. З 3 траўня яны нясуць дзяжурства каля завода, з фота- і відэафіксацыяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках