20 красавiка 2024, Субота, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі чыноўнік: Мыцца раз на тыдзень - гэта нармальна!

25
Гомельскі чыноўнік: Мыцца раз на тыдзень - гэта нармальна!
Фото:gomel.today

У пасёлку пад Гомелем адключылі гарачую ваду на чатыры месяцы.

Аграгарадок Цярэшкавічы, дваццаць кіламетраў ад Гомеля. У прыватных і шматпавярховых дамах тут пражывае больш за дзве тысячы чалавек, у паловы з якіх адключылі гарачую ваду яшчэ ў красавіку тэрмінам на чатыры месяцы. Уся справа ў праграме па ўкладцы новых цеплавых сетак, якую вырашана рэалізоўваць у тры этапы. І за кожны з іх нясуць адказнасць розныя арганізацыі: Гомельскі райжылкамгас, Гомельская птушкафабрыка ў Церашковічах і Гомельскі раённы выканкам, пішуць «Сильные новости».

«З 24 красавіка ў нас адсутнічае гарачая вада. На пад'ездзе вывесілі абвестку, што ў сувязі з правядзеннем мадэрнізацыі цеплавой трасы і цеплавых вузлоў у хатах будзе адключана гарачае водазабеспячэнне аж да 31 жніўня. У мяне маленькае дзіця, як мне жыць чатыры месяцы без вады?» - расказала «Сильным новостям» жыхарка аграгарадка Юлія Астапенка.

Ямы выкапаныя, будаўнікоў не назіраецца, а вады нават халоднай часам няма. Усё ўпіраецца ў адно - няма фінансавання. Са слоў мясцовых жыхароў, мадэрнізацыя цеплавой трасы праводзіцца з 2012 года, але канкрэтных вынікаў не відаць. У сакавіку гэтага года на зварот Юліі Астапенкі прыйшло паведамленне ад дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гомельскай вобласці» аб тым, што сёлета для працягу прац выдзелена бюджэтнае фінансаванне. Па першай чаргі праекта завершаны работы мадэрнізацыі тэхналагічнай часткі з заменай абсталявання трох індывідуальных і трох цэнтральных цеплавых пунктаў, акрамя гэтага, пачаліся работы па другой частцы праекта. У лісце было адзначана, што зварот застаецца на кантролі.

«Пачаліся рамонтныя работы, паўсюль вырылі ямы. Паабяцалі даваць гарачую ваду толькі па пятніцах і суботах з 6.00 да 23.00. Але і ў гэты час цячэ ледзь цёплая вада! Рамонт зацягваецца. Мы чакаць не сталі і зноў напісалі зварот па пераглядзе графіка адключэння вады. 4 траўня мне прыйшоў адказ, што графік адключэння гарачага водазабеспячэння праходзіць узгадненне ў Гомельскім раённым выканаўчым камітэце. Пасля зацвярджэння будзе праведзены сход з удзелам КЖУП «Гомельскі райжылкамгас» і мясцовымі жыхарамі.

Сход праводзіўся, на ім прысутнічалі нам. старшыні райвыканкама, начальнік райжылкамгаса, энэргетык птушкафабрыкі. На ўсе пытанні жыхароў адказ быў адзін - няма фінансавання. Атрымліваецца ў сакавіку нам сказалі, што грошы выдзелілі, а праз два месяцы - грошай няма. Як такое можа быць? Навошта тады пачыналі капаць ямы?

На сходзе нас зноў кармілі сняданкамі, маўляў, праз два тыдні будзе чарговы сход аблвыканкама па нашаму пытанню. Але нічога не вырашылася. Як нам увесь гэты час жыць без гарачай вады? У выніку гэтай мадэрнізацыі некаторыя жыхары з прыватнага сектара наогул рызыкуюць застацца без вады! Мяне больш за ўсё ўразіла, што на сходзе начальнік ЖКГ пры райвыканкаме Кавалёў Уладзімір Уладзіміравіч на нашы скаргі аб тым, што гарачая вада ўключаецца толькі на два дні на тыдзень, кажа, што гэта нармальна - мыцца раз на тыдзень. А бабулям і дзядулям, якім ужо цяжка насіць рондалі з вадой, сказаў, каб яны ішлі саджаць бульбу, а не сядзелі на сходзе. Зараз плануецца запусціць дзве групы ў дзіцячым садку, незразумела, ці будзе там гарачая вада?» - скардзіцца жыхарка аграгарадка.

Кавалёў Станіслаў Мікалаевіч, намеснік галоўнага інжынера райжылкамгаса пракаментаваў сітуацыю: «У Церашковіч у планах правесці тры этапы мадэрнізацыі. Першы - перакладка цеплавых сетак з падключэннем да новых цеплакрыніц. Другі - дэцэнтралізацыя трыццаці жылых дамоў з устаноўкай індывідуальных ацяпляльных прыбораў. Трэці - будаўніцтва новай цеплавой крыніцы і ўвод яе ў эксплуатацыю.

Першым этапам займаецца гомельскі райжылкамгас, у нас выдзелены грошы на гэта ў рамках праграмы перакладаем сеткі. За другі этап нясе адказнасць гомельская птушкафабрыка. Будаўніцтвам новай цеплавой крыніцы і ўводам яе ў эксплуатацыю займаецца гомельскі раённы выканкам, дзе вызначаны заказчык - УКБ Гомельскага раёна. На другім і трэцім этапе не вырашана крыніца фінансавання. Свае працы мы выконваем».

Галынскі Віталь Фёдаравіч, галоўны энэргетык Гомельскай птушкафабрыкі ў Церашковічах, каментаваць сітуацыю адмовіўся.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках