24 лiпеня 2019, Серада, 0:02
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Лагойску пачалі вырабляць пакеты з кукурузы

19

У Беларусі з'явілася экалагічная альтэрнатыва поліэтыленавым «майкам» - пакеты з кукурузы.

Яны цалкам раскладаюцца, не пакідаюць пластыкавых слядоў у прыродзе. А пры выкананні пэўных умоў з іх можна зрабіць ўгнаенне, паведамляе belmir.by.

Вырабляць унікальную для нашай краіны ўпакоўку пачала група кампаній Kinglet у Лагойску - на гэтым тыдні там запусцілі прамысловую вытворчасць кукурузных пакетаў. У найбліжэйшыя некалькі тыдняў яны з'явяцца ў буйных гандлёвых сетках.

ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ КУКУРУЗНЫХ ПАКЕТАЎ. ФОТА: KINGLET

Новыя бія-пакеты вырабляюцца з матэрыялу на аснове кукурузнага крухмалу, які атрымліваюць з лісця расліны. Праз год, разам з арганічнымі і харчовымі адкідамі, такая ўпакоўка раскладаецца і знікае.

ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ КУКУРУЗНЫХ ПАКЕТАЎ. ФОТА: KINGLET

Калі стварыць спецыяльныя ўмовы для прамысловага кампаставання (працэс стварэння ўгнаення), пакеты стануць часткай пажыўнага рэчыва для агарода праз 180 дзён, а то і менш.

- Мы працуем з сусветным лідарам у сферы вытворчасці сыравіны з арганічных матэрыялаў - італьянскай кампаніяй Novamont, - распавёў дырэктар Kinglet Максім Мялешка.

З ягоных слоў, за месяц абсталяванне можа выпускаць блізу 30 млн кукурузных пакетаў-маек. Такія аб'ёмы і тэмпы ў стане закрыць патрэбнасці ва ўпакоўцы ўсіх беларусаў.

Да канца чэрвеня кукурузныя пакеты з'явяцца на асобных стойках прыкасавых зон сетак «Green» і «Карона», а затым і ў іншых гіпермаркетах, якія зацікавяцца навінкай.

ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ КУКУРУЗНЫХ ПАКЕТАЎ. ФОТА: KINGLET

Кошт такой «майкі» будзе даражэйшы за поліэтыленавы, але ўдвая танней за папяровы. Дакладную цану вызначае сам рытэйлер: ад 30 да 40 капеек. Аднак вытворца ўпэўнены, што гэта не стане перашкодай для тых, каго хвалюе праблема пластыкавага смецця.

Кукурузныя пакеты Kinglet адпавядаюць характарыстыкам «біяраскладальнасці» паводле Еўрапейскага стандарту EN13432: не менш за 90 працэнтаў матэрыялу распадаецца на CO2, ваду і біямасу.

Такія пакеты можна адрозніць па спецыяльным лагатыпу «OK compost», ліцэнзію на друк якога выдаюць толькі незалежныя еўрапейскія лабараторыі: TUV (Аўстрыя) і Vincotte (Бэльгія). Як кажуць на прадпрыемстве, пакеты адобраны ўжо і ў нашай краіне.

ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ КУКУРУЗНЫХ ПАКЕТАЎ. ФОТА: KINGLET

- Ужо ёсць адно заключэнне ад лабараторыі беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта аб тым, што пакет Green не ўтрымлівае пластык, - паінфармаваў тэхнолаг Валянцін Комель.

Акрамя «кукурузнай» лініі, на заводзе таксама абнавілі абсталяванне цэха перапрацоўкі. Менавіта другасная перапрацоўка сёння лічыцца самым рацыянальным спосабам развязання праблемы забруджвання планеты пластыкам.

Але, у першую чаргу, павінны змяніцца спажывецкія звычкі людзей: выкарыстоўваць як мага менш упакоўкі, а тую, што выкарыстоўваем - збіраць і адпраўляць на перапрацоўку.

Гэтым летам група кампаній Kinglet збіраецца запусціць яшчэ адзін эка-праект: сутнасць яго ў тым, каб матываваць беларусаў здаваць свае старыя пакеты і атрымліваць з іх новыя. Так атрымаецца пазбегнуць з'яўлення дадатковага пластыка на планеце.

ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ КУКУРУЗНЫХ ПАКЕТАЎ. ФОТА: KINGLET
ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ КУКУРУЗНЫХ ПАКЕТАЎ. ФОТА: KINGLET
ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ КУКУРУЗНЫХ ПАКЕТАЎ. ФОТА: KINGLET
ПАДЧАС ПРЭЗЕНТАЦЫІ КУКУРУЗНЫХ ПАКЕТАЎ. ФОТА: KINGLET