26 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі заклікаюць стварыць новы вайсковы блок

6
У Кітаі заклікаюць стварыць новы вайсковы блок
ФОТА: AP

З ініцыятывай выступіў Сі Цзіньпін.

Азіяцкія краіны павінны шукаць шляхі пабудовы ў рэгіёне новай архітэктуры ўсеагульнай комплекснай бяспекі. Пра гэта ў суботу, 15 чэрвеня, заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін, паведамляе ТАСС.

Адпаведную заяву ён зрабіў на саміце Нарады па ўзаемадзеянню і мерах даверу ў Азіі (НУМДА).

«Мы павінны разам рэагаваць на выклікі і рука аб руку ствараць новую абстаноўку бяспекі і развіцця ў Азіі. Пабудова ўзаемапавагі і ўзаемна давернай атмасферы ў Азіі з'яўляецца нашай агульнай мэтай», - сказаў Сі Цзіньпін.

Ён дадаў, што бяспека павінна быць ўсеагульнай і комплекснай, а прыярытэтам павінна быць пабудова дыялогу і партнёрства, а не канфрантацыі або фармавання блоку».

На думку старшыні КНР, павінна быць умацаванае супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з тэрарызмам ва ўсіх яго формах. Таксама варта надаць «асаблівую ўвагу эфектыўным прэвентыўным мерам для прадухілення фармавання хвалі экстрэмісцкіх ідэй».

Раней паведамлялася, што Трамп паставіў Сі Цзіньпіну ўльтыматум па мытах калі старшыня КНР не прыедзе на саміт G20 28-29 чэрвеня ў японскай Осацы.

Перад гэтым Сі Цзіньпін назваў Трампа сябрам і заявіў пра цесную сувязь дзвюх краін, нягледзячы на гандлёвыя спрэчкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках