23 лiпеня 2019, aўторак, 11:18
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Міністры энэргетыкі G20 дамовіліся аб дзеяннях для стабілізацыі рынку нафты

2
УДЗЕЛЬНІКІ СУСТРЭЧЫ МІНІСТРАЎ ЭНЭРГЕТЫКІ І НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ G20, КАРУІДЗАВА, ЯПОНІЯ, 15 ЧЭРВЕНЯ 2019 ГОДУ
ФОТА: REUTERS

Прадстаўнікі «Вялікай дваццаткі» заклапочаныя нападамі на танкеры на Блізкім Усходзе.

Міністры энэргетыкі краін «Вялікай дваццаткі» (G20) падзяляюць устурбаванасць у сувязі з нападамі на танкеры ў рэгіёне Персідскай затокі і будуць супольна працаваць для стабілізацыі сусветнага рынку нафты. Пра гэта ў суботу заявіў японскі міністр прамысловасці Хірасігэ Сэка, піша «Голас Амерыкі».

У мінулы чацвер у Армузскай затоцы два танкеры зведалі напады. Адзін з іх належыць японскай суднаходнай кампаніі. ЗША абвінавацілі Іран у дачыненні да нападаў.

«Самае важнае, што мы (міністры энэргетыкі) пагадзіліся, што нам трэба супольна працаваць, каб справіцца з нядаўнімі інцыдэнтамі з пункту гледжання энэргетыкі», - сказаў Сэка у размове з журналістамі на сустрэчы міністраў энэргетыкі і навакольнага асяроддзя G20, якая ў гэтыя выхадныя праходзіць ў японскім горадзе Каруідзава.

«Тое ж самае адбылося падчас нашых двухбаковых сустрэч», - дадаў міністр, маючы на ўвазе свае перамовы з міністрамі з некалькіх краін, уключаючы ЗША і Савудаўскую Арабію.

Савудаўскі міністр энэргетыкі Халід Аль-Фаліх сказаў падчас перамоў з Сэка, што Эр-Рыяд «вельмі сур'ёзна» ўспрыняў нядаўнія падзеі, уключаючы атаку на чатыры танкеры ля берагоў ААЭ 12 траўня. Паводле ягоных слоў, гэтыя напады пахіснулі ўпэўненасць рынку ў гарантаванні бяспекі паставак паліва. «Каралеўства зацікаўлена ў стабільнасці на сусветных рынках нафты», - дадаў міністр.

Намеснік міністра энэргетыкі ЗША Дэн Бруілет таксама асудзіў атакі. «Мы стела падтрымліваем Японію і каго б там ні было яшчэ», - сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў кулуарах міністэрскай сустрэчы.

Саміт лідараў «Вялікай дваццаткі» пройдзе ў Асацы з 28 да 29 чэрвеня.