Расійскі Z-блогер абвінаваціў Крэмль у катастрофе на акупаваных тэрыторыях
6- 21.09.2026, 16:04
- 2,640
Жыхары скардзяцца на адсутнасць святла, вады і «касмічныя» цэны.
На тэрыторыях Украіны, захопленых расійскай арміяй, набірае абароты гуманітарная катастрофа. Ёсць падставы меркаваць, што Крэмль свядома зачыщае гэтыя землі ад карэннага насельніцтва. Такую рэзанансную заяву зрабіў вядомы расійскі Z-блогер Павел Іваноў, перадае Dialog.UA.
Ён звярнуў увагу на сітуацыю на акупаванай частцы Запарожскай вобласці. Людзі там вымушаныя выжываць без святла, водаправоднай вады і з «касмічнымі» цэнамі ў крамах.
«Чаму ў Балках няма святла і вады? Нішто не змянілася за ўвесь час «СВА»! Чаму няма рамонту? Бо «небяспечна». Людзі, якія там жывуць, ну і жывіце, як кажуць. Нішто не мяняецца… Жыхары Запарожскай вобласці ў шоку ад цэн у крамах. Жыхары Энергадара дасылаюць фатаграфіі: жахлівыя цэны. Мука — 200 рублёў, вада па 200 рублёў, вяршковае масла — 560–600 рублёў… Ну «нармальна». Як жыць у такіх умовах? Нібыта ідзе рэальная зачыстка тэрыторыі», — адзначыў Іваноў.