29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Малдоўскі алігарх Плахатнюк праз Украіну выехаў у Лондан

12
СМІ: Малдоўскі алігарх Плахатнюк праз Украіну выехаў у Лондан
УЛАД ПЛАХАТНЮК

Улад Плахотнюк выехаў праз Прыднястроўе.

15 чэрвеня кіраўнік Дэмакратычнай партыі Малдовы (ДПМ), бізнэсовец Улад Плахатнюк праз Украіну выехаў з Малдовы ў Вялікабрытанію. Пра гэта выданню "Украінская праўда" паведамілі крыніцы ў праваахоўных органах.

Са звестак суразмоўцаў выдання, Плахатнюк сёння раніцай пакінуў краіну праз Прыднястроўе, а затым з Адэсы прыбыў у Кіеў.

"У суботу раніцай вылецеў з Кіева ў Лондан", - дадала крыніца "Украінскай праўды".

Выданне Newsmaker адзначае, што Плахатнюк пакінуў краіну на аўтамабілі, а не на самалёце, як раней меркавалі СМІ.

14 чэрвеня Дэмакратычная партыя Малдовы адмовілася ад улады, а ўрад Паўла Філіпа сышоў ў адстаўку ў поўным складзе. Прэм'ер-міністарка Малдовы Мая Санду заявіла, што пастанова ўрада ад Дэмакратычнай партыі сысці ў адстаўку запозненая, а Плахатнюк адкажа за свае дзеянні паводле закону.

СМІ паведамлялі, што пасля складання паўнамоцтваў урада з аэрапорта Кішынёва вылецела некалькі чартэрных самалётаў. На адным з іх у Маскву паляцелі чальцы сям'і палітыка і бізнэсоўцы Ілана Шора, ён сам, са звестак міністра ўнутраных спраў краіны Андрэя Нэстасе, застаўся ў краіне. Вядома, што адзін самалёт прызямліўся ў аэрапорце Кіеў, іншы рабіў прыпынак у Адэсе, але пазней працягнуў палёт, магчыма, у Расею.

Паведамлялася, што ў адным з лайнераў мог быць Плахатнюк. У Дэмакратычнай партыі пацвердзілі, што палітык сапраўды пакінуў краіну - нібыта з'ехаў да сям'і, але мае намер вярнуцца праз некалькі дзён. Куды менавіта ён паляцеў, у палітычнай сіле не ўдакладнілі. Са звестак газеты "Камерсант", сям'я палітыка жыве ў Маямі.

Пасля таго, як шэраг палітыкаў з'ехалі з Малдовы, прэм'ер-міністарка Майя Санду заявіла, што вяртання тых прадстаўнікоў улады, якія паспрабуюць уцячы, будуць дамагацца шляхам экстрадыцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках