26 красавiка 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-7 ахаладжальных рэцэптаў ад шэф-кухара

Топ-7 ахаладжальных рэцэптаў ад шэф-кухара

Стравы, якія варта прыгатаваць у спякоту.

У такое надвор'е, якое вось ужо другі тыдзень стаіць у Беларусі, есці штосьці гарачае практычна немагчыма. Як і стаяць ля пліты - сапраўднае пакаранне.

«Брестская газета» зрабіла падбор аўтарскіх рэцэптаў, якія як найлепш падыдуць у спёку.

Тварожнае марозіва

Калі вы сочыце за сваім харчаваннем, але лета без марожанага не ўяўляеце, прапануем кампраміс - карыснае марозіва з нятлустых малочных прадуктаў, ягад і садавіны.

Для яго вам спатрэбіцца 180 г нятлустага тварагу, 150 мл кефіру, 50 мл мінеральнай вады, 150 г трускаўкі (свежай або замарожанай), 1 банан, арэхі, разынкі па смаку.

Халаднік на кефіры

У гарачае надвор'е такая страва як нельга лепш падыдзе на абед ці вячэру.

Для яго вам спатрэбіцца 1 л кефіру, 3 агуркі, 3 вараных яйкі, 200 г варанай каўбасы (сасісак, кураціны, ялавічыны і гэтак далей), 1 пучок зеляніны, 1 пучок зялёнай цыбулі, 2 сталовыя лыжкі цытрынавага соку або воцату, соль па смаку.

Смузі з тварагом і ягадамі

Такі сняданак не толькі вельмі карысны, але яшчэ і неверагодна смачны.

Для рэалізацыі рэцэпту трэба 100 г тварагу, 2 саспелыя бананы, 100 г грэцкага ёгурту, 150 г замарожаных ягад (клубніцы, вішня, чарніца і іншыя).

Чыя-пудынг

Гатуем карысны сняданак з такога суперфуда, як насенне Чыа. У Берасці іх можна знайсці там, дзе прадаюць арэхі і сухафрукты.

На дзве порцыі вам спатрэбіцца 250 г густога грэцкага ёгурту, 2 бананы, 4 ст. л. насення Чыа, 2 ч. л. насення лёну, 4 ст. л. клятчаткі, 2 жмені вотруб'я, мёд, карыца па смаку.

Салата «Аўгуст»

Спякота пакуль не ідзе на спад, а гэта значыць, што большасці людзей есці ўдзень не хочацца. А трэба! Дзелімся з вамі рэцэптам салаты з не зусім звыклым спалучэннем інгрэдыентаў.

Для рэцэпту спатрэбяцца 2 сярэднія агуркі, 2 грушы, 100 г сыру, 50 г разынак, 1 ч. л. мёду, 0,5 цытрыны.

Халодная закуска з кабачкоў з сырам

З кабачкоў можна прыгатаваць сотні страў - ад блінцоў да супаў, ад сытных гарніраў да дэсертаў.

А для гэтага рэцэпту трэба ўзяць ўсяго толькі 5 маленькіх кабачкоў, 100 г сыру, пучок пятрушкі, 3 зубчыкі часнаку, соль, перац па смаку.

Жэле з садавінай

Самы летні дэсерт - гэта жэле і садавіна. Сёння сумясцілі іх і атрымалі пачастунак, які прыйдзецца да смаку вашым гасцям у спякотнае надвор'е.

Спатрэбіцца 4 пачкі паўфабрыката для жэле (розных смакаў), 1 нектарын, 1 банан, 1 ківі, печыва «грыбочкі», вафельныя трубачкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках