18 траўня 2024, Субота, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд дазволіў Саакашвілі ўдзельнічаць у выбарах у Раду

16
Суд дазволіў Саакашвілі ўдзельнічаць у выбарах у Раду
МІХАІЛ СААКАШВІЛІ

Міхаілу Саакашвілі здолеў давесці ў судзе, што апошнія пяць гадоў ён правёў ва Украіне.

Кіеўскі суд у пятніцу, 21 чэрвеня, прызнаў факт бесперапыннага пражывання экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ва Украіне цягам апошніх пяці гадоў і такім чынам дазволіў яму ўдзельнічаць у датэрміновых выбарах у Вярхоўную Pаду, піша «Нямецкая хваля».

«Суд вынес справядлівую пастанову наконт маёй магчымасці ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Яшчэ на крок бліжэй да перамогі», - напісаў ён на сваёй старонцы ў сацсетцы Facebook.

«Рух новых сіл», лідарам якога з'яўляецца Саакашвілі, у чэрвені абвясціў аб удзеле ў датэрміновых парламенцкіх выбарах. У прадстаўлены партыяй спіс кандыдатаў у дэпутаты увайшоў і сам Саакашвілі, які ў лютым 2018 года быў выправаджаны з Украіны пасля пазбаўлення яго ўкраінскага грамадзянства.

28 траўня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сваім указам вярнуў Саакашвілі грамадзянства, пасля чаго той вярнуўся ва Украіну.

Датэрміновыя выбары ў Вярхоўную Pаду пройдуць 21 ліпеня. Згодна з украінскімі законамі, для ўдзелу ў іх трэба пражываць ва Украіне цягам апошніх пяці гадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках