18 верасня 2019, Серада, 13:37
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Праз няякасную нафту экспарт беларускіх нафтапрадуктаў скараціўся на 17%

5
Праз няякасную нафту экспарт беларускіх нафтапрадуктаў скараціўся на 17%

За паўгода Беларусь зарабіла на пастаўках нафтапрадуктаў на 431 мільён даляраў менш, чым летась.

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў за мяжу за паўгода скараціўся на 17%. Гэта звязана з пастаўкай няякаснай расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў красавіку, паведамляе «Радыё Свабода».

Усяго са студзеня да красавіка Беларусь зарабіла на нафтапрадуктах на 18% менш, чым летась за такі ж перыяд. У грашовым вылічэнні Беларусь страціла 431 мільён даляраў у параўнанні з такім жа перыядам летась.

Таксама Беларуская нафтавая кампанія звязвае змяншэнне экспарту нафтапрадуктаў з павелічэннем попыту на вонкавым рынку.

У красавіку беларускія НПЗ вымушаныя былі спыніць пастаўкі нафтапрадуктаў у краіны ЕЗ праз няякасную расейскую нафту, якая паступіла для перапрацоўкі. Першапачаткова страты Беларусі ацэньваліся больш чым на 100 мільёнаў даляраў. Пазней сума страт вырасла да 155 мільёнаў даляраў.