18 траўня 2024, Субота, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінскі добраахвотнік пра пратэсты ў Тбілісі: Нельга выключаць з'яўлення «зялёных чалавечкаў» з РФ

4
Грузінскі добраахвотнік пра пратэсты ў Тбілісі: Нельга выключаць з'яўлення «зялёных чалавечкаў» з РФ

На ягоную думку, пратэсты ў Тбілісі можна назваць «грузінскім Майданам».

Расея праводзіць у Грузіі тактыку паўзучай акупацыі. Нельга выключаць з'яўлення на грузінскіх землях расейскіх «зялёных чалавечкаў».

Пра гэта заявіў камандзір «Грузінскія легіёну» Мамука Мамулашвілі ў каментары масавых антырасейскіх пратэстаў у Тбілісі, паведамляе «УНІАН».

«У Грузіі адбываецца паўзучая акупацыя, і гэтая акупацыя будзе актываваная. Паводле ўчорашняй інфармацыі, паветраная прастора Грузіі ўжо была парушаная расейскімі вайсковымі гелікаптэрамі. Думаю, расейскі бок паспрабуе паўплываць у вайсковым плане», - паведаміў Мамулашвілі.

На ягоную думку, пратэсты ў Тбілісі можна назваць «грузінскім «Майданам».

«Пратэстныя акцыі не спыняцца, пакуль людзі, вінаватыя ва ўчорашнім неадэкватным выкарыстанні сілы (разгоне пратэстоўцаў. - Рэд.), не пойдуць у адстаўку. Або ўся ўлада. Таму што сёння ў Грузіі мы выразна бачым прарасейскую ўладу», - падкрэсліў ён.

«Спадзяюся, гэта не перарасце ва ўзброены канфлікт», - дадаў камандзір «Грузінскага легіёну».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках