18 траўня 2024, Субота, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША запатрабавалі склікаць Раду бяспекі ААН праз Іран

ЗША запатрабавалі склікаць Раду бяспекі ААН праз Іран

Вашынгтон плануе раскрыць дэталі расследавання атакі на нафтавыя танкеры ў аманскім заліве.

Улады ЗША запыталі правядзенне пасяджэння РБ ААН адносна Ірана. Пра гэта паведамляе unian.net cа спасылкай на Reuters.

Паводле звестак агенцтва, Вашынгтон заклікаў склікаць Раду бяспекі ААН 24 чэрвеня. Як адзначаецца, ЗША маюць намер паінфармаваць РБ ААН пра дзеянні ў дачыненні да Ірана. Пры гэтым Вашынгтон плануе раскрыць дэталі расследавання атакі на нафтавыя танкеры ў аманскім заліве. Раней паведамлялася, што амерыканскі лідар Дональд Трамп спыніў удар ЗША па Іране.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках