12 жнiўня 2026, Серада, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Давайце памятаць тых, хто абараняў Украіну

7
Зяленскі: Давайце памятаць тых, хто абараняў Украіну

Вайна не павінна стаць звыклай з'явай.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што сучаснікі павінны памятаць подзвіг тых, хто абараняў Украіну, і прыкласці намаганні, каб вайна не зрабілася звыклай з’явай для наступных пакаленняў.

Пра гэта гаворыцца ў перададзеным unian.net звароце прэзідэнта з нагоды Дня смутку і памяці ахвяр вайны. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што на досвітку 22 чэрвеня 1941 года пачалося бамбаванне Кіева. «Другая сусветная, якая ўварвалася ў наш дом, з таго часу ахапіла ўсю тэрыторыю Украіны. Закранула кожную сям'ю, кожны чалавечы лёс. Мы павінны памятаць тыя страшныя гады, подзвіг тых, хто абараняў нашу краіну. Вайна прыносіць толькі кроў, гора і пакуты. Павінны рабіць усё, каб яна не стала для наступных пакаленняў звыклай з'явай жыцця», - адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках