20 лiпеня 2019, Субота, 4:47
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Пра звароты ў беларускую паліклініку можна выдаць кнігу анекдотаў»

26

Некалькі анекдатычных, але сумных, гісторый з айчыннай медыцыны.

Праз анкалагічнае захворвання Ганна з раённага цэнтра Гомельскай вобласці больш чатырох гадоў актыўна кантактуе з айчыннай медыцынай. За гэты час яна прайшла праз некалькі аперацый, курсаў лячэння і шматлікія візіты да лекараў у гарадской паліклініцы, у абласным цэнтры і ў сталіцы, піша "Заўтра тваёй краіны".

Пра гісторыі зваротаў у мясцовую паліклініку, з ейных слоў, можна было б выдаць кнігу анекдотаў.

Як лекар вымераў шчытавіцу, якой няма

Чатыры гады таму праз некалькі месяцаў пасля выдалення шчытападобнай залозы праз праблемы з голасам і боляў у шыі Ганне прызначылі УГД, пасля якога яна спачатку сур'ёзна спалохалася за сваё здароўе, а потым стала сумнявацца ў пастаўленых лекарамі дыягназах.

- Лекар праводзіць апаратам і дыктуе медсястры: “Шчытападобная жалеза: левая доля такіх памераў, правая – такіх”. Я кажу: “Гэта немагчыма, у мяне няма шчытавіцы". "Значыць, яна вырасла", адказвае ён. Пасля гэтага я хуценька паехала рабіць платнае УГД у радыялагічным цэнтры ў Гомелі: думала, там нешта страшнае адбываецца − успамінае Ганна.

УГД у Гомелі паказала, што няма ніякіх утварэнняў на месцы шчытавіцы. Ды і анколаг супакоіла, што ніякіх наватвораў або ўскладнення няма.

Гінеколаг не выявіла органаў, якія на месцы

Праз два гады Ганна прайшла праз аднабаковую аднэксектамію - выдаленне фалопіевай трубы і яечніка. Назірацца пасля хірургічнага ўмяшання ёй параілі па месцы жыхарства, каб не давялося ўвесь час ездзіць у абласны горад.

- Мясцовая гінеколаг пасля агляду і знаёмства з гісторыяй хваробы кажа: "Вам жа там усё выразалі". Хоць мне пасля аперацыі добра і даступна патлумачылі, што выразалі, а што – не, − успамінае Ганна.

Лекарка намагала, што яна ўсё лепш ведае, што ў пацыенткі выдаленыя ўсе гінекалагічныя органы і адправіла пацыентку дадому. Пасля гэтага выпадку Ганна пастанавіла ездзіць на платныя прыёмы да гінеколага ў Гомелі.

А ў прыватнай клініцы намагалі на выдаленні таго, што не ўбачылі

Трэцяя гісторыя адбылася ў прыватным медыцынскім цэнтры таго ж райцэнтра ў 2019 годзе. На гэты раз лекарка не знайшла жоўцевага пухіра.

- "Гляджу, у вас жоўцевы пухір выразаны", - кажа медык. Адказваю, што не, ён на месцы.

А ён: "Значыць, трэба выразаць", - кажа суразмоўца.

З жоўцевым пухіром у яе сапраўды праблемы, у ім ужо даўно лекары выявілі камяні. Але пакуль гэтая праблема, са слоў мясцовых медыкаў, не патрабуе ўмяшання.

Чаму Ганна надумала кансультавацца платна

Ганна часта ездзіць у справах у Гомель і Менск. Важныя медыцынскія кансультацыі адкладае на гэтыя паездкі. Кажа, што за апошнія гады абышла шмат лекараў і пераканалася, што ў абласным цэнтры і ў сталіцы ёсць выдатныя пісьменныя спецыялісты. Цяпер яна аддае перавагу заплаціць за візіт да добрага лекара, а не гуляць у латарэю ў мясцовай паліклініцы.

Нядаўна 54-гадовая Ганна зноў звярнулася ў мясцовую паліклініку. У гэты раз да лекара агульнай практыкі. Яна хацела даведацца прафесійнае меркаванне аб тым, як дзейнічаць і да каго звярнуцца, каб высветліць прычыны болі ў назе і значнае падвышэнне ціску.

- Нам лекары праз прэсу паўтараюць: "Не пакідайце без увагі высокі ціск". Я і прыслухалася. Пачытала, якія могуць быць прычыны гіпертаніі. Гэта можа быць штосьці часовае і не небяспечнае, а можа казаць пра сур'ёзныя праблемы з ныркамі, напрыклад, − дзеліцца Ганна.

Заадно ўзяла з сабой свежыя вынікі аналізу крыві.

- Згодна з аналізамі былі не вельмі добрыя нырачныя і пячоначныя паказчыкі, высокі халестэрын і цукар. Але лекар паглядзела на вынікі і сказала, што ўсё ў мяне нармальна: усюды "памежныя паказчыкі". А пра нагу і ціск - што гэта звязана з магнітнымі бурамі. Праўда, мне выпісалі лекі ад высокага ціску − распавядае пацыентка.

Пасля няўдалага паходу да мясцовага лекара агульнай практыкі падчас паездкі ў Менск яна схадзіла платна да вузкіх спецыялістаў дзяржаўнай медычнай установы, у якіх назіраецца. І чарговым разам заўважыла вялікую розніцу ў іх кампетэнцыі.

- Мясцовая лекарка агульнай практыкі, мяркуючы з таго, што нам распавядаюць па тэлевізары, павінна хоць трохі разбірацца ў розных кірунках, і толькі калі нешта сур'ёзнае, адпраўляць да вузкіх спецыялістаў. Але напраўду мне вузкія спецыялісты ў іншым профілі, пры тым, што не абавязаныя былі, далі больш тлумачэнняў і рэкамендацый, чым яна, − дзеліцца Ганна.

Звяртацца вышэй або скардзіцца на некампетэнтнасць асобных лекараў, са слоў Ганны, бессэнсоўна. Спецыялістаў і так не стае, таму берагуць кожнага. А паколькі горад невялікі, то ад зваротаў горш будзе толькі пацыенту - потым ніводзін лекар не захоча яго прыняць.

Ганна кажа, што і ў мясцовай паліклініцы ёсць добрыя і пісьменныя лекары. Але пасля перажытых асабістых гісторый, яна кожны раз сумняваецца, ці правільна ёй паставілі дыягназ, правялі абследаванне, прызначылі лячэнне. І надалей будзе старацца правяраць усе прызначэння і атрыманыя кансультацыі ў платных высокакваліфікаваных прызнаных медыкаў.