23 красавiка 2024, aўторак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія прыме зімовую Алімпіяду 2026 года

2
Італія прыме зімовую Алімпіяду 2026 года

Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года пройдуць у гарадах Мілан і Карціна-д'Ампецца.

Пра гэта абвясціў у панядзелак, 24 чэрвеня, прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах, паведамляе CNN.

На права правесці зімовыя Гульні 2026 года прэтэндавала таксама Швецыя.

Італія ў сваёй гісторыі прыме зімовыя Алімпійскія гульні трэцім разам. Карціна-д'Ампецца прыняла Гульні ў 1956 годзе. У 2006 годзе зімовыя Алімпійскія гульні адбыліся ў Турыне.

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 да 22 лютага 2026 года, а зімовыя Паралімпійскія гульні - з 6 да 15 сакавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках