16 снежня 2019, панядзелак, 2:10
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Карабель «Саюз МС-11» паспяхова даставіў на Зямлю экіпаж МКС

Карабель «Саюз МС-11» паспяхова даставіў на Зямлю экіпаж МКС
АРХІЎНАЕ ФОТА ТАСС

Алег Кананенка, Давід Сэн-Жак і Эн Маклэйн правялі на Міжнароднай касмічнай станцыі 204 дні.

Пілатаваны касмічны карабель "Саюз МС-11" паспяхова даставіў на Зямлю з Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) касманаўта "Раскосмасу" Алега Кананенку, а таксама астранаўтаў Канадскага касмічнага агенцтва (CSA) Давіда Сэн-Жака і Нацыянальнага аэракасмічнага агенцтва ЗША (NASA) Эн Маклэйна, піша «Нямецкая хваля».

Вяртальны апарат прызямліўся на тэрыторыі Казахстана а 02.47 паводле Грынвіча (05.47 беларускага часу) у аўторак, 25 чэрвеня.

Кананенка, Сэн-Жак і Маклэйн правялі на МКС 204 дні. Падчас працы на станцыі яны, сярод іншага, праводзілі навуковыя экспэрыменты з мэтай дапамагчы навукоўцам на Зямлі распрацаваць устойлівыя да біакарозіі палімерныя матэрыялы.

Камандаванне 60-й доўгачасовай экспедыцыяй МКС перайшло да касманаўта "Раскосмаса" Аляксея Аўчыніна. Разам з ім на станцыі знаходзяцца астранаўты NASA Крысціна Кох і Нік Хейг. У пачатку ліпеня да іх далучацца расеец Аляксандр Скварцоў, астранаўт NASA Эндру Морган, а таксама астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Лука Пармітано.

Кананенка, Сэн-Жак і Маклэйн прыбылі на Міжнародную касмічную станцыю 3 снежня 2018 года на касмічным караблі "Саюз МС-11". Гэты запуск стаў першым пасля аварыі "Саюза" 11 кастрычніка. Тады карабель "Саюз МС-10" павінен быў даставіць на арбіту Аўчыніна, Хейга і груз для МКС. Аднак праз дзве хвіліны пасля запуску ракеты-носьбіта ўзнікла няштатная сітуацыя. У выніку спрацавала сістэма аварыйнага выратавання экіпажу, які ў выніку здзейсніў пасадку ў Казахстане.