26 красавiка 2024, Пятніца, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Транснафта» выплаціць Казахстану кампенсацыю за брудную нафту

«Транснафта» выплаціць Казахстану кампенсацыю за брудную нафту
ФОТА З САЙТА CNEWS.RU

Узгодненыя механізм і сумы.

Канцэрн "Транснафта" кампенсуе казахстанскім грузаадпраўляльнікам шкоду, зробленую адгрузкай забруджанай нафты ў порце Усць-Луга, паведамляе прэс-служба кампаніі "Казтрансойл" у аўторак, 25 чэрвеня. Дамоўленасць пра гэта дасягнулі кіраўнікі прадпрыемстваў Дзімаш Дасанаў і Мікалай Токараў на пасяджэнні ўправы міжнароднай Асацыяцыі транспартавальнікаў нафты, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу 20 чэрвеня, паведамляе dw.com.

"Транснафта" прапанавала механізм кампенсацыі, які "істотна спросціць разлікі і выплаты за некандыцыйную нафту", адзначыў генеральны дырэктар казахстанскага нацыянальнага аператара. Паводле ягоных словаў, "дэталі механізму і сума выплатаў будуць прапанаваныя зацікаўленым бакам у вызначаным парадку". Дасанаў мяркуе, што "Транснафта" "адрэагавала прафесійна, зрабіла ўсё магчымае для ліквідацыі наступстваў".

Перабоі ў экспарце расейскай нафты на "Дружбе"

У канцы красавіка Расея праз забруджванне нафты сутыкнулася з перабоямі ў экспарце на нафтаправодзе "Дружба", які праходзіць па тэрыторыі васьмі краінаў Еўрапейскага Звязу і ўважаецца самым доўгім у свеце. У нафце было выяўленае высокае ўтрыманне хларыдаў. У сярэдзіне траўня намеснік міністра энэргетыкі Казахстана Асет Магауаў звярнуў увагу на тое, што аб'ём казахстанскай нафты, сапсаванай пры транспартаванні праз трубаправод "Дружба", склаў блізу 600 тысячаў тонаў.

У сваю чаргу Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў (бензіну і дызельнага паліва) ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі праз рэзкае зніжэнне якасці расейскай нафты, якая паступае на нафтаперапрацоўчыя заводы краіны. У Беларусі шкоду ад псуты нафтаперапрацоўчага абсталявання, да якой прывялі хларыды з нафты, эксперты ацэньваюць на сотні мільёнаў еўраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках