26 красавiка 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Тарасенка: Менавіта восенню для «дармаедаў» наступяць «гарачыя» часы

7
Марыя Тарасенка: Менавіта восенню для «дармаедаў» наступяць «гарачыя» часы
МАРЫЯ ТАРАСЕНКА
ФОТА: FACEBOOK

Камуналка падаражэе ў разы.

Гамяльчанка Марыя Тарасенка апавяла «Радыё Рацыя» пра сваю барацьбу супраць дэкрэта аб «дармаедах».

Нагадаем, што гамяльчанка Марыя Тарасенка стала першай у Беларусі «не занятай у эканоміцы», якая падала ў суд на чыноўнікаў.

Жанчына мяркуе, што калі яна штодня набывае тавары, карыстаецца нейкімі паслугамі, то, адпаведна, плаціць шэраг ускосных падаткаў. Такім чынам, у эканоміцы яна ўсё ж занятая.

Пасля гэтага Марыя Тарасенка атрымала афіцыйны ліст з камісіі для «дармаедаў» пры адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля, у якім паведамлялася, што яна выключаная са спісу людзей «не занятых у эканоміцы».

– Ці праўда, што Вы збіраецеся рэгістраваць Асацыяцыю «дармаедаў»?

– Пакуль што мы гэтую ініцыятыву толькі распрацоўваем, але нейкія канкрэтныя крокі яшчэ не рабілі. Паглядзім, якім чынам далей будуць развівацца падзеі ў сувязі з дэкрэтам аб «дармаедах».

Менавіта восенню для тых, хто не заняты ў эканоміцы, наступяць «гарачыя» часы, бо «камуналка» падаражэе ў разы, і вось тады, магчыма, актывізуецца і наша дзейнасць у стварэнні асацыяцыі. Таму праект ёсць і, думаю, мы яго рэалізуем.

– Вы падавалі заяўку на правядзенне больш як 20 пікетаў, падчас якіх планавалі інфармаваць людзей пра дэкрэт аб «дармаедах», але ні адзін не дазволілі.

– Так, улады, як бачым, не хочуць, каб народ атрымліваў інфармацыю пра тое, як абараняць свае правы, асабліва калі чалавек няправільна трапіў у спіс «дармаедаў». Цяпер ідзе працэс абскарджання адмоваў, бо Канстытуцыя дае права грамадзянам на мірныя сходы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках