20 жнiўня 2019, aўторак, 1:10
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Беларусі падвысілі кошты на кнігі заўваг і прапановаў

3
У Беларусі падвысілі кошты на кнігі заўваг і прапановаў

Апошні раз яны даражэлі ў 2015 годзе.

У Беларусі павышаюць кошт кніг заўваг і прапановаў, якія павінны быць у наяўнасці ў арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. Павышэнне кошту прадугледжанае пастановай Саўміна № 29 ад 14 чэрвеня гэтага года, паведамляе tut.by.

Кошт кнігі заўваг і прапановаў падвысяць з 1 ліпеня. З гэтага часу яна будзе каштаваць 5,5 рубля. Цяпер – 4 рублі.

Апошні раз кошт кніг заўваг і прапановаў падвышалі ў 2015 годзе.