26 красавiка 2024, Пятніца, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы паведаміў, чаму расейцаў не запросяць на 80-годдзе пачатку Другой сусветнай

35
Кіраўнік МЗС Польшчы паведаміў, чаму расейцаў не запросяць на 80-годдзе пачатку Другой сусветнай
ЯЦАК ЧАПУТОВІЧ
ФОТА: GETTY IMAGES

Яцак Чапутовіч заявіў, што Польшча хоча сустрэць гэтую дату ў еўрапейскім коле.

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў падчас травеньскіх перамоваў з польскім калегам Яцакам Чапутовічам падняў пытанне адсутнасці запрашэння для Расеі на вераснёўскія мемарыяльныя мерапрыемствы да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Sieci.

Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што Расея не атрымала і не атрымае запрашэння.

"Запрошаныя дзяржавы NATO, Еўрапейскага Звязу і Усходняга партнёрства. Мы хочам адзначаць гэтую дату ў нашым, еўрапейскім коле. Таксама рэч у тым, што 1 верасня 1939 года Расея не была бокам вайны, хіба што ў кантэксце пакта Рыбентропа-Молатава, які ў пэўным значэнні развязаў Гітлеру рукі. Расея ўступіла ў вайну 17 верасня ў якасці хаўрусніка Гітлера, здзейсніўшы агрэсію супраць Польшчы. У студзені 2020 года мы будзем адзначаць 75-ю гадавіну вызвалення канцлагера Аўшвіц, у гэтым выпадку візіт расейскай дэлегацыі будзе прымальным", – сказаў Чапутовіч.

Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што Лаўроў таксама скардзіўся на знос у Польшчы помнікаў, звязаных з Чырвонай арміяй.

"У адказ я сказаў, што магілы салдатаў, могілкі старанна ахоўваюцца, і ўзнікла думка, што, магчыма, гэта трэба выразна паказаць расейскім журналістам. Што тычыцца сімвалаў камунізму, то мы маем права іх прыбіраць. Я абвесціў пра гатоўнасць да размоваў з Расеяй на гістарычныя тэмы прынамсі ў рамках камісіі ў цяжкіх пытаннях. З боку Расеі, аднак, няма дастатковай адкрытасці ў гэтым пытанні. Міністр Лаўроў таксама закрануў пытанне адсутнасці запрашэння на вераснёўскія мерапрыемствы да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны", – адзначыў Чапутовіч.

Міністр падкрэсліў, што "нягледзячы на адрозненні, мы павінны размаўляць". "Некаторыя пытанні, магчыма, атрымаецца развязаць", – падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках