17 лiпеня 2019, Серада, 8:21
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

ПАРЕ адмовілася абіраць расейца Слуцкага віцэ-прэзідэнтам

8

Праз пратэсты ўкраінскай дэлегацыі кандыдатура не была зацверджаная аўтаматычна.

26 чэрвеня сталі вядомыя вынікі тайнага галасавання ў пытанні абрання чальца дэлегацыі Расеі Леаніда Слуцкага віцэ-прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Як паведаміла прэс-служба ПАРЕ, Слуцкі не набраў патрэбнай колькасці галасоў – больш за палову ад колькасці зарэгістраваных дэлегатаў, паведамляе gordonua.com.

Цягам дня 26 чэрвеня пройдзе другі тур галасавання. Каб стаць віцэ-прэзідэнтам, Слуцкаму цяпер трэба будзе набраць больш за палову галасоў дэлегатаў, якія зарэгіструюцца для ўдзелу ў выбарах.

Паводле інфармацыі "Еўрапейскай праўды", у першым туры дэлегаты ўзялі 198 бюлетэняў. За Слуцкага прагаласаваў 101 чалавек, у той час як для абрання патрабавалася 158. У выпадку паўторнай паразы Расеі прапануюць падаць іншага кандыдата.

25 чэрвеня дэлегацыя Расеі на летняй сэсіі ПАРЕ вылучыла ў віцэ-прэзідэнты асамблеі паводле сваёй квоты кіраўніка камітэта Дзяржаўнай думы ў міжнародных справах Леаніда Слуцкага. Паводле працэдуры, вылучаныя нацыянальнымі дэлегацыямі кандыдаты ўступаюць на пасаду аўтаматычна, аднак калі кандыдатура мае пярэчанні ад не менш чым 20 дэлегатаў, прызначаецца тайнае галасаванне. Дэлегаты ад Украіны заблакавалі аўтаматычнае прызначэнне Слуцкага віцэ-прэзідэнтам.