26 красавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WADA выявіла больш за 100 выпадкаў махлярства спартоўцаў РФ з допінгам

7
WADA выявіла больш за 100 выпадкаў махлярства спартоўцаў РФ з допінгам

Расейскіх спартоўцаў падазраюць у выкарыстанні допінгу падчас Алімпіяды 2014 года.

У ходзе аналізу допінг-пробаў, атрыманых у Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) выявіла больш за 100 сур'ёзных парушэнняў. Пра гэта прэзідэнт агенцтва Крэйг Рыдзі паведаміў у сераду, 26 чэрвеня, на сесіі выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Лазане, паведамляе DW.

WADA накіруе довады парушэнняў антыдопінгавых правілаў міжнародным спартовым федэрацыям, у паўнамоцтвы якіх уваходзіць накладанне санкцый. Калі ж гэтыя федэрацыі не прымуць захады, якія WADA палічыць здавальняючымі, агенцтва мае права звярнуцца ў Спартыўны арбітражны суд (CAS) у Лазане.

Са слоў Рыдзі, усе прыярытэтныя выпадкі махлярства будуць расследаваныя да канца года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках