26 красавiка 2024, Пятніца, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіліся плакаты «Свабоду Паліенку!»

У Менску з'явіліся плакаты «Свабоду Паліенку!»
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Надпісы ў падтрымку палітвязня можна ўбачыць у цэнтры сталіцы.

У цэнтры Менска з'явіліся плакаты з патрабаваннем вызваліць палітвязня Змітра Паліенку, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

У кастрычніку 2016 года Змітра Паліенку асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай паводле фальсіфікаванага абвінавачвання ў нападзе на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса», які прайшоў у Менску раней.

Наступны раз Зміцер Паліенка трапіў за краты ў разгар дармаедскіх пратэстаў вясной 2017 года. Суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў яго адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію.

20 сакавіка 2019 года актывіст быў зноў арыштаваны паводле падазрэння ў «асабліва злосным хуліганстве». Цяпер Зміцер знаходзіцца ў СІЗА №1 Менска ў чаканні суда.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках