26 красавiка 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы пра вяртанне РФ у ПАРЕ: Ці варта было ім даваць такі шанец?

13
МЗС Польшчы пра вяртанне РФ у ПАРЕ: Ці варта было ім даваць такі шанец?

Зняцця санкцый з расейскай дэлегацыі не паўплывае на паводзіны Крамля.

У МЗС Польшчы мяркуюць, што пастанова аб вяртанні РФ у ПАРЕ ніякім чынам не паўплывае на паводзіны Крамля на міжнароднай арэне.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Шыман Шынкоўскі ў эфіры тэлеканала TVP.INFO, піша «Новое время».

«У мяне ёсць сумненні... ці варта было ім даваць такі шанец... Няма ніякіх прыкмет таго, што гэты метад будзе эфектыўны», - адзначыў дыпламат.

Шынкоўскі сумняваецца, што Расея спыніць агрэсію на Данбасе і верне незаконна захоплены Крым Украіне.

26 чэрвеня ПАРЕ прыняў пастанову аб пацверджанні паўнамоцтваў дэлегацыі РФ без абмежаванняў, нягледзячы на парушэнне Масквой прынцыпаў Рады Еўропы.

Праз гэта сем нацыянальных дэлегацый абвясцілі дэмарш. Гаворка ідзе пра Украіну, Грузію, Польшчу, Славакію, Літву, Латвію і Эстонію.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках