У Зяленскага рыхтуюць стратэгію вяртання Крыма
5- 3.06.2019, 21:03
- 14,165
У прэзідэнта Украіны запэўнілі, што ў пытанні Крыма вядуцца пастаянныя кансультацыі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абмяркуе стратэгію вяртання анэксаванага Расеяй Крыма з высокапастаўленымі чыноўнікамі Еўрапейскага звязу і NATO падчас візіту ў Брусэль. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка прэзідэнта Украіны Юлія Мендэль, паведамляе РБК-Украина.
Яна падкрэсліла, што па крымскім пытанні вядуцца пастаянныя кансультацыі, а Крым - гэта Украіна.
«Вядуцца пастаянныя кансультацыі (у пытанні Крыма, - рэд.). Калі будзе напрацаванае пэўнае развязанне, гэта абнародуюць. Адміністрацыя хоча быць празрыстай, але казаць пра нейкія пагалоскі або рашэнні, якія могуць быць вельмі адчувальнымі, да таго, як будзе прынятае гэтае рашэнне, адміністрацыя не хацела б. Але Крым - гэта Украіна», - распавяла прэс-сакратарка.
«Заўтра будзе здзейснены першы візіт, і гэтае пытанне Крыма будзе таксама падымацца», - заявіла Мендэль.