17 траўня 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іх зрабілі мільянерамі

6
Іх зрабілі мільянерамі
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Навальны назваў чыноўнікаў, што засяліліся ў доме для ільготнікаў у Маскве.

У Маскве кутні дом на Садоўніцкай набярэжнай, прызначаны для ільготнікаў і чаргавікоў, засялілі супрацоўнікі мэрыі. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, апублікаваным на яго сайце ў сераду, 5 чэрвеня.

Як паведамляе Навальны, з 24 заселеных кватэр у гэтым доме 12 атрымалі ва ўласнасць супрацоўнікі маскоўскай мэрыі або іх сваякі. Сярод уладальнікаў - кіраўнікі шэрагу дэпартаментаў, а таксама былыя і дзейныя федэральныя чыноўнікі.

Са слоў апазіцыянера, уладальнікамі кватэр у доме на Садоўніцкай з'яўляюцца, сярод іншых, кіраўнік дэпартамента культурнай спадчыны Аляксей Емяльянаў (180 кв. м), сямігадовы сын кіраўніка дэпартамента культуры Аляксандра Кібоўскага (135 кв. м), гендырэктар маскоўскага Фонду капітальнага рамонту агульнай маёмасці шматкватэрных дамоў Артур Кескінаў (141 кв. м) і кіраўнік Масдзяржбуднагляду Алег Антосенка. Імёны чыноўнікаў, якія атрымалі кватэры, названыя і ў відэаблогу Аляксея Навальнага ў YouTube.

ФБК не ўдалося даведацца, якім чынам чыноўнікі займелі гэтыя кватэры - перадаў ім нерухомасць горад ці яны яе купілі па рынкавым кошце, які перавышае некалькі дзясяткаў мільёнаў. «Няма ніводнага даступнага дакумента, які тлумачыць, чаму гэтыя людзі атрымалі кватэры ад горада, а калі яны іх купілі, то па якой цане. Мы разумеем, што гэтая сакрэтнасць ад таго, што кватэры фактычна скрадзеныя ў горада - праз продаж па смяхотным кошце», - выказаў меркаванне Аляксей Навальны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках