26 красавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да 2025 года Францыя мае намер перапрацоўваць 100% вырабленага пластыка

1
Да 2025 года Францыя мае намер перапрацоўваць 100% вырабленага пластыка

Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі.

Для абароны сусветных акіянаў Францыя мае намер да 2025 года дамагчыся поўнай перапрацоўкі вырабаў з пластыка, які вырабляецца ў краіне. Пра гэта заявіў 8 чэрвеня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у Facebook, піша gordonua.com.

"У гэты Сусветны дзень акіянаў я хацеў бы пацвердзіць прыхільнасць Францыі справе абароны нашых акіянаў і нашай біялагічнай разнастайнасці. Да 2025 годзе 100% вырабленага пластыка будзе перапрацоўвацца", - падкрэсліў ён.

Са звестак ААН, калі чалавецтва не адмовіцца ад пластыкавых бутэлек, пакетаў, посуду і касметыкі з пластыкавых мікрачасціц, да 2050 года ў Сусветным акіяне пластыка будзе больш, чым рыбы.

Са слоў эколагаў, забруджванне праз скіданне смецця ў моры прыводзіць да дэградацыі берагавой і прыбярэжнай зоны. 80% гэтага смецця - пластык, які назапашвае ў акіяне таксічныя рэчывы.

Са звестак праграмы ААН аб навакольным асяроддзі, штогод у акіян трапляе больш за восем мільёнаў тон пластыкавых адходаў. Пры гэтым цяперашнія аб'ёмы вытворчасці пластмасы ў 20 разоў перавышаюць паказчыкі 60-х гадоў мінулага стагоддзя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках