БАТЭ ў хатнім матчы Лігі чэмпіёнаў згуляў у нічыю з польскім «Пястам»
5- 10.07.2019, 22:52
- 16,290
Падчас матчу барысаўскаму клубу давялося здаганяць.
10 ліпеня БАТЭ хатнім матчам з "Пястам" cтартаваў у чарговай Лізе чэмпіёнаў, піша "Прессбол".
Ліга Чэмпіёнаў
Першы кваліфікацыйны этап. Першы матч
БАТЭ - Пяст - 1:1
БАРЫСАЎ. "Барысаў-Арэна". Пачатак - а 20.00. Кошт квітка - 4 да 14 рублёў.
Суддзя - Мэтэ Калкаван (Турцыя).
БАТЭ: Чычкан, Філіповіч, Яблонскі, Драгун, Дубаіч (Скавыш, 56), Рыас, Філіпенка (Сімавіч, 13), Стасевіч (к), Волкаў, Бага, Мукам.
Запасныя гульцы: Шчарбіцкі, Ёнасэн, Бярозкін, Вілюмсан, Міліч.
Пяст: Плах, Кіркескаў, Чарвіньскі, Пятроўскі (к), Хейтэлі, Пажышак, Дзічак (Сакалоўскі, 61), Фелікс, Валенсія, Канчкоўскі, Карунья.
Запасныя гульцы: Шматула, Голубек, Бадыя, Моква, Гук, Акіна.
ГАЛЫ: 0:1 - Пажышак (35). 1:1 - Драгун (64).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бага (15), Філіповіч (43), Дзічак (55), Чарвіньскі (57).