26 красавiка 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва заявіла пратэст Расеі

6
Літва заявіла пратэст Расеі

Пасол РФ выкліканы «на дыван».

МЗС Літвы ў чацвер выклікала на размову амбасадара Расеі, каб выказаць пратэст у сувязі з планамі адзначыць «вызваленне» Вільні і Коўна.

Пра гэта гаворыцца ў заяве літоўскага міністэрства, апублікаванай у чацвер, паведамляе «Европейская правда».

Як паведамілі ў міністэрстве, Заходняя вайсковая акруга РФ у суботу салютам адзначыць захоп Вільні савецкімі войскамі, а салют з нагоды «вызвалення» Коўна запланаваны на 1 жніўня.

МЗС падкрэсліла, што перамога хаўруснікаў супраць нацызму і нацысцкай ідэалогіі надзвычай важная для лёсу Літвы і Еўропы, аднак канец Другой сусветнай вайны не прынёс Літве свабоды, а азначаў пачатак і трагедыю новай савецкай акупацыі.

«Пастанова расейскага боку...непрымальная для Літвы. Такі крок асабліва цынічны і правакацыйны напярэдадні 80-годдзя пакта Молатава-Рыбентропа і яго сакрэтных пратаколаў, якія стварылі перадумовы для пачатку Другой сусветнай вайны і акупацыі Літвы», - дадалі ў міністэрстве.

«Яшчэ адзін момант. «Вызваленне» Вільні ўрачыста плануюць адзначыць пасля таго, як за тыдзень да гэтага адмовіліся выдаць візы літоўскай моладзі, якая планавала навесці парадак на магілах ссыльных літоўцаў на тэрыторыі РФ. Расею яшчэ раз заклікалі адмовіцца ад скажонага падыходу да гісторыі Другой сусветнай вайны і спыніць адмаўленне акупацыі Літвы ў савецкі час», - дадалі ў літоўскім МЗС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках