24 жнiўня 2019, Субота, 2:33
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Амбасадары краін G7 раскрытыкавалі ініцыятыву Зяленскага пра новую люстрацыю

36
Амбасадары краін G7 раскрытыкавалі ініцыятыву Зяленскага пра новую люстрацыю
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Сітуацыя ва Украіне адрозніваецца ад пострэвалюцыйнай.

Амбасадары краін «Вялікай сямёркі» (G7) падтрымліваюць прыцягненне да адказнасці вінаватых ва злоўжыванні ўладай, але адзначаюць адрозненне цяперашняй сітуацыі ва Украіне ад пострэвалюцыйнай.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на заяву паслоў G7.

«Выбарчыя змены і палітычная ратацыя з'яўляецца нормай у дэмакратычных краінах, у адрозненне ад невыбарчага накладання забароны на ўсіх удзельнікаў выканаўчага і заканадаўчага працэсаў кіравання. З 2014 года мы мелі магчымасць вітаць прагрэс у рэфармаванні шэрагу важных сфер», - гаворыцца ў заяве ў Twitter.

«Прыцягненне да адказнасці вінаватых ва злоўжыванні службовым становішчам з'яўляецца правільным крокам, аднак, на нашу думку, цяперашнюю сітуацыю ва Украіне нельга параўнаць з той, якая была пасля рэвалюцыі годнасці», - адзначаецца ў заяве.

11 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб планах унесці змены ў закон аб ачышчэнні ўлады і ўнесці ў пералік пасад, якія падпадаюць пад люстрацыю, усіх прадстаўнікоў улады, якія кіравалі краінай з 2014 да 2019 года.

Прадстаўнік прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Украіны Руслан Стэфанчук заявіў, што масавая люстрацыя чыноўнікаў часоў прэзідэнцтва Пятра Парашэнкі закране таксама і каманду Зяленскага.