24 лiпеня 2019, Серада, 2:25
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Крытычны ўзровень пагрозы»: Брытанія пасылае эсмінец у Персідскую затоку

4

Эскадравы мінаносец «Дункан» адпраўлены ў Персідскую затоку.

Пра гэта паведамляе BBC.

Узровень пагрозы для брытанскіх суднаў у Персідскай затоцы, асабліва для тых што заплываюць у тэрытарыяльныя вады Ірана, узняты да крытычнага пасля спробы перахопу брытанскага танкера іранскімі баявымі катэрамі.

Тым часам Тэгеран зноў патрабуе вызваліць нафтавы танкер "Грэйс 1", затрыманы 4 ліпеня Гібралтарам з дапамогай брытанскіх марскіх пяхотнікаў за парушэнне санкцый ЕЗ супраць Сірыі.

"Гэта небяспечная гульня, якая мае наступствы, - заявіў дзяржаўнаму агенцтву навін ІРНА прэс-сакратар іранскага МЗС Абас Мусаві. - Юрыдычныя абгрунтаванні захопу нядзейныя... Вызваленне танкера - у агульных інтарэсах".

Ці выстарчыць у Брытаніі караблёў?

Брытанскі ўрад заяўляе, што ні ў якім разе не хоча ўцягвацца ў канфрантацыю з Іранам, але пры гэтым не можа ігнараваць пагрозу брытанскім суднам у абшары Персідскай затокі.

Адпаведна афіцыйны ўзровень пагрозы быў узняты да крытычнага. Гэта азначае, што брытанскім суднам варта ўнікаць іранскіх тэрытарыяльных вод. Гэта рэдкі, але не незвычайны крок.

У ВМС Вялікабрытаніі не так шмат караблёў ля Персідскай затокі, яны не могуць суправаджаць кожнае брытанскае судна.

У сярэднім штодня ў Персідскай затоцы знаходзіцца ад 15 да 30 брытанскіх камерцыйных суднаў, у тым ліку і танкеры. Ад аднаго да трох з іх штодзень праплываюць Армузскую пратоку.

Злучаныя Штаты прапануюць стварыць міжнародную кааліцыю, якая забяспечыла б свабоду мараплаўства ў Персідскай затоцы, але пакуль Вашынгтон не выставіў канкрэтных прапаноў і не звяртаўся па дапамогу да хаўруснікаў.

Неправедзены марскі бой

У сераду 10 ліпеня некалькі катэраў, якія, мяркуючы з усяго, належаць корпусу Вартавых ісламскай рэвалюцыі, наблізіліся да брытанскагп танкера "Брытыш Герытэдж", калі ён выходзіў з Персідскай затокі і набліжаўся да Армузскай пратокі.

Суправаджальніку танкера вайсковаму вартавому караблю брытанскіх ВМС "Мантроўз" давялося заняць пазіцыю паміж суднам і катэрамі-нападнікамі, заявіў прадстаўнік міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Вартавы карабель "Мантроўз" засланіў сабой брытанскі танкер ад іранскіх катэраў, паведамілі брытанскія вайскоўцы. Іранцы сцвярджаюць, што ніякага нападу не было.

Паводле слоў прадстаўніка міністэрства, дзеянні іранцаў супярэчылі міжнароднаму праву.

Брытанскі вартавы карабель накіраваў свае гарматы на іранскія катэры, пасля чаго тыя развярнуліся. Не было зроблена ніводнага стрэлу.

На мінулым тыдні ўлады Гібралтару пры дапамозе брытанскай марской пяхоты затрымалі іранскі танкер, які падазраецца ў перавозцы нафты ў Сірыю насуперак еўрапейскім санкцыям.

Прадстаўнік кіраўніка паліцыі Гібралтару заявіў, што капітан і мічман іранскага танкера былі затрыманыя, але пакуль ім не выстаўлена ніякіх абвінавачванняў.

Міністарка абароны Вялікабрытаніі Пэні Мордант

Прадстаўнік прэм'ер-міністаркі Тэрэзы Мэй сказаў, што брытанскі ўрад мерыцца падтрымліваць прынцып свабоды навігацыі паводле міжнароднага права.

"Гэтыя заявы бессэнсоўныя", - сказаў ён у інтэрв'ю іранскаму агенцтву Фарс.

У сераду прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані заявіў, што Вялікабрытанія паказала, што баіцца. Паводле ягоных слоў, няма сэнсу накіроўваць вайсковыя караблі для суправаджэння танкераў.

"Вы, Брытанія, прычына гэтага небяспечнага становішча, і пазней вы адчуеце наступствы на сабе", - сказаў іранскі прэзідэнт.