Лідэры БНК Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў сустрэнуцца з жыхарамі Баранавічаў
2- 13.07.2019, 22:08
- 13,466
Сустрэча пройдзе заўтра, а 15.00.
Кандыдат у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага кангрэса Мікалай Статкевіч і старшыня праграмнай камісіі БНК Уладзімір Някляеў наведаюць Баранавічы.
Сустрэча з жыхарамі горада пройдзе на адрасе: вуліца Адама Міцкевіча, 65, паведамляе сайт bnknews.org.
Пачатак - 14 ліпеня а 15:00.
На сустрэчы будуць абмеркаваныя сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.
Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.