26 красавiка 2024, Пятніца, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сола на трубе

1
Сола на трубе

Нафтагазавы экспарт з Расеі змяншаецца другі квартал запар.

Першы год «прарыву» да двухразовага скарачэння беднасці і ўваходжання ў топ-5 развітых краін свету расейская эканоміка пачала з прыкметнага скарачэння экспарту тавараў, акрамя лесу, нафты, газу і нафтапрадуктаў.

Насуперак устаноўцы развіваць не сыравінныя галіны, уключанай у 10 нацыянальных мэтаў да 2024 года, не нафтагазавы экспарт скарачаецца другі квартал запар, піша finanz.ru.

За студзень-сакавік яго аб'ёмы ўпалі на 1,5% год да года, да 39,4 млрд даляраў. У другім квартале спад паскорыўся яшчэ больш чым утрая - да 5,1% у гадавым вылічэнні (43 млрд даляраў), вынікае са статыстыкі ЦБ.

Вынікі «вельмі несуцяшальныя», канстатуе галоўная эканамістка «Альфа-банка» Наталля Арлова.

Згодна з планам паскарэння эканомікі, які падпісаў у сакавіку прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, ужо ў 2019 годзе аб'ёмы не сыравіннага не энэргетычнага экспарту павінны дасягнуць 230 млрд даляраў.

За першае паўгоддзе здолелі атрымаць прыбытак толькі 82 млрд даляраў. Іншымі словамі, ад плана Мядзведзева эканоміка адстае ўжо як мінімум на 28%.

Месца Расеі ў сусветным гандлі і глабальных ланцужках дададзенай вартасці не мяняецца дзесяцігоддзямі і па-ранейшаму ўпіраецца ў продаж паліўна-энэргетычных тавараў: іх доля ў экспарце з 64% вырасла да 65,3%.

Паводле звестак ФМС, за студзень-травень праз трубаправоды і танкеры за мяжу было адпраўлена на 3% больш вуглевадародаў, чым год таму.

Даходы ад іх экспарту, зрэшты, упалі на 3,3% за паўгоддзе: да праблем «Газпрома» на рынку Турцыі, дзе попыт абрынуўся амаль удвая, і ў Еўропе, дзе на мяжы рэцэсіі выявілася Нямеччына, дадаўся скандал з нафтаправодам «Дружба».

Пасля выяўлення хлору і вымушанага прастою трубы кошты гатунку Urals упалі на 2 даляры адносна Brent, а асобныя партыі ў порце Усць-Лугі даводзілася прадаваць са скідкай аж да 7-8 даляраў за барэль.

Удалося павялічыць экспарт лесу (на 1,1%). Але дадатковых сродкаў гэта не прынесла: у грашовым вылічэннні даходы ўпалі на 3,9%. Унёсак усіх іншых катэгорый тавараў у экспарт знізіўся, вынікае з мытных звестак.

Экспарт харчавання абрынуўся на 29,8% за кошт абвальнага скарачэння паставак пшаніцы (на 32,2%), а яго доля ў замежным гандлі апусцілася з 5,4% да 5,2%.

Хімічную прадукцыю здолелі прадаць на 4% менш у фізічным вылічэнні і 2,8% у грашовым. Доля ў экспарце ўпала з 6,2% да 6,1%.

Доля высокатэхналагічнага экспарту - машын і абсталявання - з 5,7% у 2018 годзе скацілася да 5,3%, а ў пастаўках краінам далёкага замежжа склала мізэрныя 3,6% (супраць 4,2% год таму).

Скарачэнне экспарту, не звязанага з вуглевадародамі, - гэта відаць, вынік спаду ў глабальным гандлі, кажа дырэктар у інвестыцыях «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў. Тарыфныя войны Кітая і ЗША адкінулі дынаміку сусветных таварных плыняў да ўзроўняў крызіснага 2009 года.

Той факт, што экспарт не проста падае, а падае з паскарэннем, выглядае асабліва трывожна: у першым квартале ён даў амаль палову росту ВУП - 0,2% з 0,5%. У другім квартале яго ўнёсак, відавочна, быў адмоўным, кажа Трэмасаў, а гэта значыць, што агулам за паўгоддзе наша эканоміка перажыла рэцэсію.

План Мядзведзева патрабуе, каб да 2024 года не сыравінны і непаліўны экспарт з Расеі вырас у 1,9 разы - да 350 млрд даляраў, а эканоміка паскорылася б да 3,3%. Адначасова колькасць бедных павінна скараціцца з 12,9% да 6,6%, сярэдняя працягласць жыцця - вырасці з 73 да 78 гадоў, а выміранне насельніцтва - спыніцца.

Прагнозам на гэты год (1,3% росту) нічога не пагражае, супакойваў у траўні кіраўнік МЭР Максім Арэшкін: «Расея адна з найбольш абароненых эканомік свету ва ўмовах гандлёвых войнаў». Зрэшты, пра «астраўкі стабільнасці» мы ўжо чулі ў 2008 годзе, іранізуе Трэмасаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках